Тэафаніс Гекас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэафаніс Гекас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 траўня 1980(1980-05-23)[1][2][3] (43 гады)
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001
2001—2005
2005—2007
2006—2007
2007—2010
2009
2010
2010—2012
2012
2012
2013
2013—2014
2014—2015
2015
2016—2017
2017
Лярыса
Калітэя
Панатынаікос
Бохум (арэнда)
Баер
Портсмут (арэнда)
Гэрта (арэнда)
Айнтрахт Франкфурт
Самсунспор
Левантэ
Акхісар Бэледыеспор
Коньяспор
Акхісар Бэледыеспор
Эскішэхірспор
Сіён
Сывасспор
34 (11)
99 (46)
41 (23)
32 (20)
50 (13)
1 (0)
17 (6)
48 (23)
11 (8)
4 (0)
15 (12)
24 (13)
24 (12)
10 (5)
30 (13)
10 (2)
Зборныя
2005—2014 Грэцыя 78 (24)
Трэнэрскія клюбы
2022 Акхісар Бэледыеспор

Тэафаніс Гекас (па-грэцку: Θεοφάνης Γκέκας; нарадзіўся 23 траўня 1980 году, Лярыса, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі. Ён быў найлепшым бамбардзірам Грэцкай лігі й Бундэсьлігі, а таксама найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году ў эўрапейскай зоне.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступленьні ў Грэцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэафаніс Гекас пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе другога грэцкага дывізіёна «АЕЛ 1964». Пасьля трох гадоў праведзеных там сэзонаў, ён перайшоў у «Калітэю» летам 2001 году. У першым сэзоне Гекаса ў форме «Калітэі», каманда выйшла ў першы грэцкі дывізіён. Тэафаніс забіў 30 мячоў у 37 матчах другога дывізіёна.

Гекас працягваў забіваць галы, такім чынам зацікавіў сабой топ-клюбы Грэцыі. Пасьля забітых 32 мячоў у 73 матчах ён перайшоў у «Панатынаікос» узімку 2005 году. У сваім новым клюбе Гекас стаў лепшым бамбардзірам грэцкага чэмпіянату ў 2005 годзе, забіўшы 17 мячоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гекас у складзе «Панатынаікоса» дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. Увесну 2006 году «Бохум» пачаў цікавіцца Гекасам, але «Панатынаікос» жадаў атрымаць за за яго 1,5 мільёна эўра, што не задавальняла нямецкі клюб.

Аднак летам 2006 году «Панатынаікос» набыў грэцкага нападніка з «ПАОК» Дымітрыса Сальпінгідыса, што й стала адной з прычынаў, чаму Гекас ня здолеў падоўжыць свой кантракт. Як частка гэтай зьдзелкі, Гекас павінен быў перайсьці ў «ПАОК», але ён адмовіўся. «Бохум» прапанаваў за Гекаса 700 тысячаў эўра ў канцы сэзону пры ўмове што каманда зможа вярнуцца ў Бундэсьлігу.

Выступленьні ў Нямеччыне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзоне 2006—2007 гадоў Гекас у складзе «Бохума» змагаўся за выжываньне каманды ў Бундэсьлізе. За гэты кароткі час Тэафаніс стаў зоркай у камандзе, лепшым бамбардзірам чэмпіянату й улюбёнцам фанатаў, якія называлі яго «грэцкім богам».

У красавіку 2007 года «Бохум» паведаміў аб жаданьні Гекаса гуляць за «Баер» у наступным сэзоне. У «Баеры» Гекас атрымліваў 2 млн эўра ў год, што ў 4 разы перавышала ягоны заробак ў «Бохуме». Узімку 2009 года Тэафаніс быў арэндаваны ангельскім клюбам «Портсмут»[4], за які згуляў ўсяго адзін матч у Прэм’ер-лізе.

«Самсунспор»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе Гекас перайшоў ў клюб турэцкай супэрлігі «Самсунспор»[5]. Кошт трансфэру склаў каля 1 млн эўра. Дэбютаваў у матчы супраць «Трабзанспора», дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:4. У наступным матчы супраць «Ардуспора» адзначыўся пераможным дублем. Праз два тыдні Гекас стварыў сэнсацыю, аформіўшы хет-трык у матчы супраць дзеючага чэмпіёна «Фэнэрбахчэ»[6]. Пасьля заканчэньня сэзона скасаваў пагадненьне з-за таго, што каманда вылецела з эліты.

«Левантэ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2012 году перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Левантэ»[7].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбют Гекаса за зборную Грэцыі адбыўся ў сакавіку 2005 году, у пераможным матчы супраць зборнай Альбаніі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Theofanis Gekas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Theofanis Gekas // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Fanis Gekas // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ «Pompey sign striker Gekas on loan». BBC Sport.
  5. ^ «Gekas moves to Turkey's Samsunspor». ekathimerini.com.
  6. ^ «Derbi öncesi, Sirtaki bozgunu!». Ajansspor.com.
  7. ^ «Gekas, un relevo para Koné». El Mundo.es.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]