Тэлебачаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тэлеба́чаньне (часта скарочваецца да TV; іначай тэлевізія) — шырокаўжываная тэлекамунікацыйная сыстэма вяшчаньня і атрымоўваньня вобразу і гуку на адлегласьць. Слова можа таксама ўжывацца ў адносінах да тэлевізара, тэлевізійнай праграмы. Слова паходзіць зь перамяшаньня лацінскай і грэцкай моваў, азначаючы «далёкае бачаньне»: грэцкае tele (τῆλε, па-беларуску: далёка), і лацінскае vision (ад video, vis-, па-беларуску: бачыць).

Асноўныя прынцыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць тэлевізараў на 1000 чалавек

     1000+

     500-1000

     300-500

     200-300

     100-200

     50-100

     0-50

     Няма зьвестак

Тэлебачаньне заснавана на прынцыпе пасьлядоўнай перадачы элемэнтаў[1] кадра пры дапамозе разгорткі. Частасьць зьмены кадраў абіраецца, у асноўным, па крытэры плаўнасьці перадачы руху. Для звужэньня паласы частасьцяў перадачы ўжываюць празрадковую разгортку — яна дазваляе ўдвая павялічыць частасьць кадраў (а значыць, павялічыць плаўнасьць перадачы руху аб’ектаў).

Тэлевізійны тракт у агульным выглядзе ўключае наступныя прылады[2]:

  1. Відэакамэра. Аб’ектыў праецыруе выяву на сьвятлоадчувальную паверхню. Схема разгорткі па радках счытвае яркасьць элемэнтаў выявы. Напачатку перадаюцца няцотныя радкі (1-е поле), затым цотныя (2-е поле). Інфармацыя пра колер перадаецца на паднясучай частаце. Так ствараецца кадр поўнага каляровага тэлевізійнага сыгналу (ПКТС). Для здымкі й перадачы дакумэнтаў ужываюцца спэцыялізаваныя дакумэнт-камэры.
  2. Відэамагнітафон (не абавязкова). Запісвае і ў неабходны момант узнаўляе чаргаваньне радкоў і палёў.
  3. Відэамікшэр (не абавязкова). Дазваляе пераключацца паміж некалькімі крыніцамі выявы: відэакамэрамі, відэамагнітафонамі, зьнешнімі сыгналамі і іншымі.
  4. Перадатчык. Сыгнал радыёчастасьці мадулюецца тэлевізійным сыгналам і выпраменьваецца ў этэр (магчыма трансьляцыя па кабэлі). Гук перадаецца на асобнай частасьці, звычайна пры дапамозе частаснай мадуляцыі.
  5. Прыёмнік — тэлевізар. Пры дапамозе сынхраіммпульсаў, якія ўтрымліваюцца ў ПКТС, тэлевізійны кадр разгортваецца на экране (кінэскоп, ВК-панэль, плязмавая панэль).

Тэлебачаньне ў большасьці выпадкаў перадаецца праз радыёхвалі (што ўключае ў сябе этэрнае аналягавае і лічбавае, а таксама спадарожнікавае тэлебачаньне) і кабэль.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ С. Г. Лапин. БСЭ, издание 3-е
  2. ^ Структурная схема телевизионной системы Энциклопедия@Broadcasting.ru Праверана 2010-01-07 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тэлебачаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў