Тэорыя абмежаваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асноўная ідэя тэорыі абмежаваньняў — кожная рэальная сыстэма, напрыклад прадпрыемства арыентаванае на рост прыбытку, мае па меншай меры адно абмежаваньне. У супрацьлеглым выпадку адбываўся б няспынны і бясконцы прырост прыбытку на прыкладзе прадпрыемсва. Першапачатковая задача мэнэджара — вызначэнне такога абмежаваньня і яго ліквідацыя ў максымальна кароткі пэрыяд. Па меры ліквідацыі аднаго абмежаваньня ў сыстэме ўтвараюцца іншыя, адно ці некалькі. Пасьлядоўнасьць вырашэньня і ліквідацыі абмежаваньня выключна лінейная, пасьля мэтанакіраванага выдаленьня аднаго абмежавання ў сыстэме пераходзяць да наступнага найбольш маштабнага абмежаваньня.

«either you manage constraints or they manage you» [1]

Заснаваў тэорыю абмежаваньняў ізраільскі фізык Эліяху Голдрат, які пасьля распрацоўкі асноўных пастулятаў тэорыі абмежаваньняў зьмяніў прафэсію і перайшоў у бізнэс-кансалтынг.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Noreen, Smith, Mackey, The Theorie of Constraints and Its Implications for Management Accouting, Great Barrington, Massachusetts, North River Press, 1995, S. xix