Тэорыя забавязваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрыдрых фон Візэр, аўтар «Тэорыі забавязваньня»

Тэорыя забавязваньня (па-ангельску: imputation) — эканамічная тэорыя, згодна зь якой кожнаму з трох чыньнікаў вытворчасьці — працы, зямлі й капіталу — забавязваецца пэўная частка вартасьці створанага імі вырабу.

Тэорыя была прапанаваная аўстрыйскім эканамістам Фрыдрыхам фон Візэрам. Сам тэрмін «Забавязваньне» па-ангельску: imputation выкарыстоўваецца ў юрыспрудэнцыі. Згодна зь ім, адказнасьць за злачынства можа быць забавязана злачынцу, нягледзячы на тое, што падставай злачынства маглі быць паводзіны ахвяры, кепскае выхаваньне, сацыяльнае асяродзьдзе, грамадзкі лад і г. д. Гэтаксама фармаваньне прыбытку забавязваецца толькі асноўным эканамічным фактарам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]