Тэрарыстычны акт у Пэшавары (2013)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрарыстычны акт у Пэшавары
Месца атакі Сьцяг Пакістану Пэшавар, правінцыя Хайбэр-Пахтунхва, Пакістан
Дата 22 верасьня 2013
Колькасьць ахвяраў 78
Колькасьць параненых 130
Колькасьць тэрарыстаў 2
Геаграфічныя каардынаты 34°0′19″ пн. ш. 71°34′16″ у. д. / 34.00528° пн. ш. 71.57111° у. д. / 34.00528; 71.57111Каардынаты: 34°0′19″ пн. ш. 71°34′16″ у. д. / 34.00528° пн. ш. 71.57111° у. д. / 34.00528; 71.57111
Тэрарыстычны акт у Пэшавары на мапе Пакістану
Тэрарыстычны акт у Пэшавары
Тэрарыстычны акт у Пэшавары
Тэрарыстычны акт у Пэшавары

Тэрарысты́чны акт у Пэшава́ры 22 верасьня 2013 году — тэрарыстычны акт у месьце Пэшавар правінцыі Хайбэр-Пахтунхва Пакістану, які быў ажыцьцёўлены двума тэрарыстамі-сьмяротнікамі ў мясцовым хрысьціянскім храме (Царкве ўсіх сьвятых)[1]. У выніку тэракту было забіта 78 чалавек, яшчэ 130 былі параненыя[2][3]. Тэрарыстычны акт стаўся самым маштабным нападам на хрысьціянаў Пакістану за ўсю гісторыю краіны[4].

Хада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі тэракту распачаліся пасьля таго, як два тэрарысты-сьмяротнікі стрэлілі ў двух ахоўнікаў пры ўваходзе, забіўшы аднаго зь іх. Пасьля таго, як тэрарысты былі спыненыя мясцовай паліцыяй, адзін са сьмяротнікаў падарваў бомбу, тады як другі ўвайшоў у царкву і выбухнуў бомбу ў будынку царквы[5]. Паводле іншых сьведчаньняў, выбух адбыўся ў момант, калі наведвальнікі царквы сабраліся на лужку ля царквы для атрыманьня бясплатнай ежы[5]. Праз інтэнсыўнасьць выбуху ў будынку царквы ўзьніклі адтуліны, было выбітае шкло з суседніх пабудоваў. Целы сьмяротнікаў былі хутка апазнаныя і адпраўленыя на экспэртызу. У сваё адзеньне тэрарысты зьмясьцілі шэсьць кіляграмаў выбухоўкі[5].

Дачыненьне да тэракту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адказнасьць за тэрарыстычны акт узяла на сябе ісламісцкая групоўка Джундала(en), зьвязаная ў сваю чаргу з групоўкаю Тэгрык-і Талібан Пакістан(en)[6][7]. Ейныя чальцы паведамілі, што напады на хрысьціянаў ды іншых прадстаўнікоў немусульманскіх канфэсіяў Пакістану працягвацьмуцца з тае прычыны, што яны, на думку чальцоў арганізацыі, зьяўляюцца ворагамі ісламу[7], і што гэтыя акцыі не спыняцца, пакуль існуюць атакі бесьпілётных самалётаў ЗША на Пакістан(en)[8][9][10][11]. Між тым, сама арганізацыя Тэгрык-і Талібан Пакістан заяўляе, што ня мае дачыненьня да тэрарыстычнага акту і ўвогуле не зьвязаная з арганізацыяй Джундала[12].

Рэакцыя пакістанскіх хрысьціянаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрысьціяне, што пражываюць у навакольных мясьцінах непадалёк ад царквы, выйшлі на імправізаваную акцыю пратэсту, падчас якой спальваліся шыны, а самыя ўдзельнікі выкрыквалі лёзунгі. У раёне Кагаці Гэйт, у якім месьцяцца шматлікія іншыя цэрквы, былі зачыненыя крамы[7]. Акцыі з мэтаю асуджэньня тэрарыстычнага акту таксама адбыліся ў Карачы, Лагоры, Мултане ды іншых гарадох, у Карачы адбыліся сутычкі раззлаваных дэманстрантаў з паліцыяй[13]. Хрысьціянскія супольнасьці Пакістану пачалі аплакваць, на іхнюю думку, «сьмерць будучыні пакістанскіх хрысьціянаў», нагодаю для чаго стала яшчэ й сэрыя нядаўніх нападаў.

Рэакцыя ўладаў Пакістану[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэм'ер-міністар краіны Наваз Шарыф асудзіў дадзены напад, адзначыўшы, што тэрарысты ня маюць рэлігійных адрозьненьняў і што атакі на нявінных людзей супярэчаць вучэньням ісламу[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Suicide bombers attack historic church in Peshawar, 60 killed Zee News Праверана 26 верасьня 2013 г.
  2. ^ 40 die in Pakistan bombing BBC News Праверана 26 верасьня 2013 г.
  3. ^ Twin church blasts claims 66 lives in Peshawar Dawn Праверана 26 верасьня 2013 г.
  4. ^ Suicide bomb attack kills 60 at Pakistan church Associated Press, The Los Angeles Times Праверана 26 верасьня 2013 г.
  5. ^ а б в Twin church blasts claim 78 lives in Peshawar Dawn Праверана 26 верасьня 2013 г.
  6. ^ Craig, Tim; Nawaz Khan, Haq (22 верасьня) Dozens killed as suicide bombers attack Christian worshipers in Pakistan The Washington Post Праверана 26 верасьня 2013 г.
  7. ^ а б в Twin suicide bomb attacks on Pakistan church kill at least 56 Reuters Праверана 26 верасьня 2013 г.
  8. ^ Pakistan church blast kills dozens BBC 22 September 2013
  9. ^ Bloodbath at Peshawar church Nation 22 September 2013
  10. ^ In deadliest attack on Pakistani Christians, Taliban kill 70 in historic Peshawar church Times of India
  11. ^ https://web.archive.org/web/20141224181115/http://theworldoutline.com/2013/09/pakistan-church-bombing-claims-the-lives-of-85-worshippers/!
  12. ^ TTP says no links with Jundullah The News Праверана 26 верасьня 2013 г.
  13. ^ Suicide bombs kill 78 outside Peshawar Church, injure over 100 Geo TV Праверана 26 верасьня 2013 г.
  14. ^ Church bomb in Pakistan kills at least 55, including women and children NBC News Праверана 26 верасьня 2013 г.