Тэрмінатар: Цёмны лёс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрмінатар: Цёмны лёс
Terminator: Dark Fate
Выява лягатыпу
Жанр баявік[d], навукова-фантастычны фільм[d], фільм пра падарожжы ў часе[d] і постапакаліптычны фільм[d]
Рэжысэр Тым Мілер
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар Junkie XL
Апэратар Кен Сэнг
Мантаж Джуліян Кларк
Вытворчасьць
Распаўсюд Paramount Pictures і Hulu[d]
Дата выхаду 1 лістапада 2019 (4 гады таму)
Працягласьць 128 хвіліна[1]
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $160—200 млн
Прыбытак 261 119 292 $[2] і 62 253 077 $[3]
Папярэдні Тэрмінатар 2. Дзень суду
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Тэрміна́тар: Цёмны лёс» (па-ангельску: Terminator: Dark Fate) — амэрыканскі навукова-фантастычны баявік 2019 року рэжысэра Тыма Мілера, шосты фільм у сэрыі пра «Тэрмінатара». Джэймз Кэмэран браў удзел у напісаньні сцэнару фільму і стаў адным з прадусэраў.

Дзеяньні адбываюцца ў працяг 1-й і 2-й частак, не беручы пад увагу ўсе астатнія фільмы франшызы — яны лічацца падзеямі з альтэрнатыўнай будучыні. У фільме зноў зьявяцца Лінда Гамільтан і Арнольд Шварцэнэгер у ролях Сары Конар і Т-800 адпаведна.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля падзеяў «Суднага дню» мінулі больш як два дзесяцігодзьдзі. Даведаўшыся, што з будучыні выпраўлены Тэрмінатар (Габрыель Луна), Сара Конар (Лінда Гамільтан) накіроўваецца на абарону дзяўчыны на ймя Дані Рамас (Натальля Рэес) і ейных сяброў…

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арнольд Шварцэнэгер — Т-800 «Мадэль 101», тэрмінатар старога пакаленьня, які дапамагае Сары ў абароне Дані.
    • Брэт Азар — двайнік для «маладзейшага» Т-800.
  • Лінда Гамільтан — Сара Конар, маці Джона Конара, будучага правадыра Супраціву ў вайне са Скайнэтам.
  • Макензі Дэйвіс — Грэйс, гібрыд чалавека і машыны, адасланы з будучыні на абарону Дані Рамас ад новага прататыпу Тэрмінатара.
    • Стэфані Гіл — маладая Грэйс.
  • Натальля Рэес — Даніела «Дані» Рамас, дзяўчына, якую намагаецца зьнішчыць новы Тэрмінатар.
  • Габрыель Луна — Вэрсія 9, палепшаны і абноўлены вадкамэталічны Тэрмінатар, адасланы ў мінулае на зьнішчэньні Дані.
  • Дыега Банэта — Мігель Рамас, старэйшы брат Дані.
  • Джуд Кольлі — Джон Конар, сын Сары Конар, які ў будучыні ўзначаліць барацьбу чалавецтва супраць робатаў за выжываньне.

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэймз Кэмэран пачаў працу над перазагрузкай сэрыі ў 2017 року. Імя рэжысэра стала вядомае ў верасьні. Сюжэт распрацавалі Тым Мілер, Джэймз Кэмэран і заснавальнік Skydance Media Дэйвід Элісан; сцэнарысты пашырылі гісторыю да трылёгіі.

Арнольд Шварцэнэгер пацьвердзіў свой удзел у здымках наступнага «Тэрмінатару» ў траўні 2017 року; пра вяртаньне Лінды Гамільтан стала вядома ў верасьні. Новыя акторы былі падпісаныя ў наступным годзе.

Здымкі адбываліся з чэрвеня па лістапад 2018 року, пачаўшыся ў Гішпаніі, Вугоршчыне, пасьля пераехалі ў ЗША. Афіцыйны трэйлер зьявіўся 23 траўня 2019 року[4].

Прэм’ера фільму заплянаваная на 1 лістапада 2019.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Фільмы Тыма Мілера