Тэрытарыяльная спрэчка паміж Украінай і Румыніяй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марскія граніцы ў Чорным моры паводле патрабаваньняў Румыніі (чырвоная лінія) і патрабаваньняў Украіны (сіняя лінія). Фіялетавая лінія — мяжа паводле рашэньня суду ААН у Гаазе.

Тэрытарыяльная спрэчка паміж Украінай і Румыніяй — судовы працэс, які разглядаўся ў Міжнародным судзе ААН з 2004 па 2009 год. 16 верасьня 2004 году Румынія ўнесла іск супраць Украіны, які тычыўся дэлімітацыі марскіх граніц выключнай эканамічнай зоны і кантынентальнага шэльфу ў Чорным моры. 3 лютага 2009 году суд абвясьціў пастанову, якая ўсталявала марскія граніцы паміж дзяржавамі і вызначыла выключныя эканамічныя зоны Румыніі і Ўкраіны. Пры гэтым абодва бакі выказалі задавальненьне разьвязаньнем праблемы і заявілі пра перамогу ў спрэчцы[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе Кабінэт Міністраў Украіны зацьвердзіў праграму гаспадарчай дзейнасьці на востраве Зьмяіны да 2006 году. У межах праграмы востраў быў перададзены Кілійскаму раёну Адэскай вобласьці, а таксама часткова дэмілітарызаваны. На ім прайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаваньні. На Зьмяіным пачалі працаваць пошта, філіял банку «РайфайзенБанкАваль», рэтрансьлятар мабільнай сувязі. Пачынаючы з 2003 году на востраве ўвесь час працуюць навукоўцы Адэскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя І. І. Мечнікава.

16 верасьня 2004 году Румынія падала мэмарандум у Міжнародны суд ААН з пытаньнем: лічыць востраў Зьмяіны востравам або скалой. Адказ на тое пытаньне павінна было мець вялікі ўплыў на схему разьмежаваньня кантынэнтальнага шэльфу ў гэтым раёне. 19 траўня 2006 году Ўкраіна падала контрмэмарандум, пасьля чаго ў сьнежні таго ж году Румынія накіравала ў суд рэпліку на контрмэмарандум. Да ліпеня 2007 году Ўкраіна мела права на прадастаўленьне контррэплікі на румынскую рэпліку, пасьля чаго суд пачаў разгляд справы па сутнасьці.

Напачатку 2007 году жылы комплекс, што знаходзіўся на востраве, атрымаў афіцыйны статус пасёлку (пасёлак Белае, па-ўкраінску: Біле) ў складзе Кілійскага раёна[2] Гэты крок выклікаў пратэст у румынскага боку.[3].

Пастанова Міжнароднага суду ААН у Гаазе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 верасьня 2008 году Міжнародны суд ААН у Гаазе пачаў працэс па сутнасьці. Пасяджэньне судоў скончылася 19 верасьня, 3 лютага 2009 году Міжнародны суд вынес пастанову па справе аб дэлімітацыі граніц. Суд не пагадзіўся з патрабаваньнямі ніводнага з бакоў і самастойна вызначыў граніцу выключных эканамічных зонаў Ўкраіны і Румыніі. Новая лінія ўлічвае невялікую тэрыторыю вакол вострава Зьмяіны памерам 12 марскіх міль, а затым праходзіць паміж берагам Румыніі працягласьцю 248 кілямэтраў і ўкраінскім узьбярэжжам даўжынёй 705 кілямэтраў. Суд прызнаў Зьмяіны востравам, але адзначыў, што ён не павінен улічвацца на карысьць Украіны пры вызначэньні яе выключнай эканамічнай зоны і падзеле кантынэнтальнага шэльфу[4].

Як заявіла Прэзыдэнт суду Разалін Хігінс, «улік вострава Зьмяіны азначаў бы юрыдычны перагляд геаграфіі»[5].

Афіцыйная рэакцыя на пастанову суду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле словаў румынскіх прадстаўнікоў, яны ў сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях засталіся «на 80 % здаволеныя». Абодва бакі выказалі згоду з пастановай і заявілі пра завяршэньне спрэчкі на сваю карысьць[1][6][7]. Раней МЗС Украіны заявіў, што ўкраінскі бок выканае любое рашэньне па Зьмяіным, якое прыме Міжнародны суд.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]