Тэрэза Карач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрэза Карач
Дата нараджэньня 18 красавіка 1808(1808-04-18)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 кастрычніка 1892(1892-10-07)[1] (84 гады)
Месца сьмерці
Занятак пэдагог, пісьменьніца, актывіст
Бацька Фэрэнц Карач[d]
Маці Эва Такач[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карач.

Тэрэза Карач (па-вугорску: Karacs Teréz; 18 красавіка 1808 году, Будапэшт, Аўстрыйская імпэрыя — 2 кастрычніка 1892 году, Бэкеш, Аўстра-Вугоршчына) — вугорская пісьменьніца, пэдагог, мэмуарыстка і актывістка за правы жанчын. Яна был першапачаткоўцам на пачатку фэмісцкага руху ў Вугоршчыне, а таксама агульнага руху сацыяльных рэформаў, а таксама вядомай літаратурнай пісьменьніцай сучаснай Вугоршчыны. Піянэрка жаночай адукацыі, яна была заснавальнікам гімназіі на паўночным усходзе Вугоршчыны.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карач нарадзілся ў Будапэшце 18 красавіка 1808 году. Ейная маці, Ева Такач, бала абаронцай правоў жанчын, а ейны бацька, Фэрэнц Карач, гравэрам і інжынэрам. Пратэстанцкм сямейны дом быў месцам сустрэчы для інтэлектуалаў. Яна была другой з шасьці дзяцей, і атрымала пачатковую адукацыю ў школе ў Пэшце з 1814 па 1819 гады. Надалей яна навучалася сама, не зважаючы на тое, што клапацілася за сваімі малодшымі братамі і сёстрамі. Карач была асабліва натхнёна дзесяцімесячным падарожжам у Вену ў 1824 годзе, калі яна была яшчэ падлеткам[2].

Да XIX стагодзьдзя было рэдкасьцю, каб вугорскія жанчыны-пісьменьніцы публікаваліся ў якіх-небудзь выданьнях, але з 1822 году Карач публікавала вершы, загадкі, раманы і іншыя працы, стаўшы добра вядомай літаратурнай фігурай у Вугоршчыне. У 1838—1844 гадох яна працавала ў якасьці ахмістрыні ў арыстакратычнай сям’і, але працягвала сваю літаратурную кар’еру. Карач пачала выступаць за рэформы ў галіне правоў жанчын, як і некалі ейная маці. Як праваабаронца жаночых правоў, яна засяродзілася на прыняцьця роўных правах у галіне адукацыі для хлопчыкаў і дзяўчынак</ref name="Haan">.

Графіня Блянка Тэлекі, якая паходзіла з арыстакратычнай сям’і, завязала сяброўства з Карач і запрасіла яе ў Будапэшт. Тэлекі жадала, каб Карач стала дырэктарам школы для дзяўчынак, але Карач мела некаторы іншы пункт гледжаньня на падыходы да разьвіцьця і стварэньня такой. Нягледзячы на ​ейныя пярэчаньні, Карач актыўна падтрымлівла ініцыятыву графіні і прапанавала іншую жанчыну на пасаду кіраўніка арыстакратычнай школы</ref name="Haan">.

Паміж 1846 і 1859 гадамі Тэрэза Карач здолела адкрыць уласную школу для дзяўчынак у горадзе Пэч. У школе былі чатыры настаўніцы, а праграма ўключала тры гады навучаньня, дзе дзяўчынкі вывучалі вугорскую і нямецкую мову, арытмэтыку, вядзеньне гаспадаркі і шытво. У гэты ж час Карач актыўна падтрымлівала мясцовую супольнасьць, робячы копіі рэвалюцыйных газэтаў яшчэ да рэвалюцыі ў 1848 годзе. У 1853 годзе яна апублікавала зборнік рамантычных гісторыяў[3]. У 1865—1877 гады яна працавала ў якасьці прыватнага настаўніка ў Будапэшце</ref name="Haan">. Ейная рэпутацыя дазволіла ёй атрымаць запрашэньне стаць выхавальніцай унука караля Люі-Філіпа. Аднак Карач абрала іншы шлях. Яна стала кіраўніком школы для дзяўчынак у 1859 годзе ў горадзе Мішкальц[4].

У 1877 годзе яна пераехала ў Кішкунгалаш, каб скараціць свае выдаткі і жыла са сваякамі. На працягу 1880-х гадох ейныя ўспаміны былі апублікаваныя ў часопісах. Памерла 2 кастрычніка 1892 году ў Бэкешы</ref name="Haan">.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France Teréz Karacs (1808-1892) (фр.) — 2011.
  2. ^ Haan, edited by Francisca de; Daskalova, Krassimira; Loutfi, Anna (2005). «Biographical dictionary of women’s movements and feminisms in Central, Eastern, and South Eastern Europe : 19th and 20th centuries» (1st ed.). New York: Central European University Press.
  3. ^ Gyulai, Éva (2014). «Cultural Institutions and scenes in Miskolc 1830—1930». Studia Historyczne LVI, 2013/4: 112—139.
  4. ^ «The history of Zrínyi Ilona Gimnázium». Zrínyi Gimnazium.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]