Убарць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Убарць
Убарць каля мястэчка Емільчына
Убарць каля мястэчка Емільчына
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Андрэевічаў
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Гомельская вобласьць і Жытомірская вобласьць
Даўжыня 292 км
Сярэднегадавы сьцёк 24,4 м³/с
Плошча басэйну 5,8 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

У́барць — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 292 км (у межах Беларусі 126 км). Плошча вадазбору 5,8 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці 24,4 м³/с. Агульны спад ракі 96,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на вышыні 207,2 м над узроўнем мора каля вёскі Андрэевічаў Алеўскага раёну Жытомірскай вобласьці. Цячэ Жытомірскім Палесьсем, на Беларусі Прыпяцкім Палесьсем. Вусьце за 2 км на паўднёвы захад ад места Петрыкава.

Даліна невыразная, месцамі зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1—0,2 км у верхняй плыні да 1—5 км на астатнім працягу. Рэчышча свабодна мэандруе, зьвілістае, у ніжняй плыні моцназьвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясковыя выспы. Шырыня рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м.

Разводзьдзе пачынаецца звычайна ў 1-й палове сакавіка (найбольшая вышыня над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне траўня. Устойлівая межань наступае ў ліпені (працягласьць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку сьнежня. Выдатак вады за 44 км ад вусьця найбольшы 659 м³/с (1932 год), найменшы 0,44 м³/с (1935 год)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 371—372.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 371—372.
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.