Уваравічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уваравічы
лац. Uvaravičy
Дом культуры
Дом культуры
Герб Уваравічаў Сьцяг Уваравічаў
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Буда-Кашалёўскі
Сельсавет: Уваравіцкі
Плошча: 4,790367 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 2284 чал.[1]
шчыльнасьць: 476,79 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2336
Паштовы індэкс: 247374
СААТА: 3205857906
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′44″ пн. ш. 30°43′43″ у. д. / 52.59556° пн. ш. 30.72861° у. д. / 52.59556; 30.72861Каардынаты: 52°35′44″ пн. ш. 30°43′43″ у. д. / 52.59556° пн. ш. 30.72861° у. д. / 52.59556; 30.72861
Уваравічы на мапе Беларусі ±
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ува́равічы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вузе. Цэнтар сельсавету Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2284 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Вуза (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі на Гомель і Буда-Кашалёва.

Уваравічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпуск школы моладзі, 1932 г.

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя археолягамі гарадзішча (за 1 км на ўсход ад Уваравічаў), курганны могільнік (34 насыпы, за 0,5 км на поўдзень ад мястэчка), селішча 1-й паловы 1-га тыс. н. э. (за 3 км на паўднёвы захад ад мястэчка, на першай надабалонавай тэрасе правага берагу ракі Вузы) сьведчаць пра засяленьне гэтай тэрыторыі ў глыбокай старажытнасьці.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўваравічы датуецца 1483 годам, у акрэсьліваньні граніцаў Вялікага Княства Літоўскага. Паселішча ўваходзіла ў Чарнігава-Старадубскае княства і знаходзілася ў валоданьні князёў Мажайскіх. Пад 1503 годам у трактаце замірэньня паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III Уваравічы значацца як сяло. У 1508 годзе яны ўпамінаюцца ў ліставаньні маскоўскага гаспадара Васіля III зь вялікім князем Жыгімонтам Старым. У 1525 годзе Ўваравічы значацца як сяло ў Стрэшынскай воласьці. У вайна Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1534—1537) сяло значна пацярпела.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уваравічы ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, пазьней у Гомельскім старостве. У 1740-я гады, паводле інвэнтару староства, тут было 11 дымоў, 5 службаў, 13 валоў, 9 коней, пустаўшчызны Хадзікоўская, Сеўрукоўская, Сірычыка, Акуліцкая, Валужыншчызна; дзейнічала царква[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Уваравічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1825 году ў мястэчку працавалі млын і сукнавальня, з 1859 году — мукамольня, а з 1860 году — цукровы завод і вінакурня. На 1838 год тут было 90 двароў, на 1884 год — 165 двароў, 2 цагельні (адкрыліся ў 1876 і 1880 гадох), хлебазапасны магазын. У 1864 годзе адкрылася школа.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Ўваравічах было 243 двары, царква (мураваная, збудаваная ў 1876 годзе), пошта, царкоўна-прыходзкая і земская школы, папярова-ткацкае прадпрыемства, хлебазапасны магазын, 5 ветракоў, 18 крамаў, крупадрабілка, кузьня, карчма, лекавы пакой. Побач існаваў аднайменны фальварак (5 двароў, вінакурня і крупарушка). На 1909 год у мястэчку было 2 мураваныя і 730 драўляных будынкаў, 2079 дзесяцінаў зямлі, дзейнічала пазыкова-ашчадная каса.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўваравічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Уваравічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Ўваравічы вярнулі БССР. У гэты час тут было 519 двароў, дзейнічалі 2 пачатковыя школы, бібліятэка, крэдытны каапэратыў, лекарскі і вэтэрынарны пункты, цагельня, сыраварня, вінакурня. З 8 сьнежня 1926 да 17 красавіка 1962 году Ўваравічы былі цэнтрам раёну. На 1934 год у мястэчку працавалі вінзавод (з 1900 году), цагельня (з 1931 году), МТС і рамонтная майстэрня (з 1931 году), сталярня, абутковая, кравецкая, шорная майстэрні, друкарня, маслазавод, млын, вятрак, 3 кузьні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 17 чэрвеня 1941 да 27 лістапада 1943 году Ўваравічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 731 чал.; 1838 год — 935 чал.; 1846 год — 820 чал., зь іх 760 сялянаў[3]; 1880 год — 902 чал.; 1892 год — 3506 чал., у тым ліку 2967 праваслаўных, 4 каталікі, 535 юдэяў[4]; 1897 год — 1441 чал. у мястэчку Ўваравічах і 45 чал. у фальварку Ўваравічах
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2372 чал.; 1926 год — 2391 чал.; 2000 год — 2812 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 2,8 тыс. чал.[6]; 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,6 тыс. чал.; 2009 год — 2563 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 2307 чал.[8]; 2017 год — 2320 чал.[9]; 2018 год — 2284 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы дом, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары будынак сталоўкі

Плян Уваравічаў складаюцца зь сеткі амаль паралельных паміж сабой вуліцаў, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі. На ўсходзе дзьве паралельныя паміж сабой вуліцы амаль шыротнай арыентацыі ідуць ад ракі да асноўнай часткі забудовы. Будынкі цэнтральнай часткі мураваныя, большая частка забудовы драўляная.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы побытавага абслугоўваньня, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Ўваравічаў захаваўся аднайменны археалягічны помнік (гарадзішча і курганны могільнік)[10]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 191.
  4. ^ Krzywicki J. Uwarowicze // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 864.
  5. ^ Віталёва В. Уваравічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 560.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 156.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]