Угандыйскі шылінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Угандыйскі шылінг — грашовая адзінка дзяржавы Уганда.

Адзін угандыйскі шылінг роўны 100 цэнтам. Міжнароднае абазначэньне — UGX.

У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 1000, 5000, 10000, 20000 і 50000 шылінгаў, манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 шылінгаў.

Угандыйскі шылінг уведзены 15 жніўня 1966 г. замест усходнеафрыканскага шылінга, які выпускаўся Ўпраўленьнем грашовага звароту Ўсходняй Афрыкі для Кеніі, Уганды, Танганьікі і Занзыбара. З выпускам нацыянальнай валюты пачаўся абмен на яе ўсходнеафрыканскіх шылінгаў 1:1 і паступовае выманьне іх з звароту.

З 21 па 29 кастрычніка 1979 праведзены абмен старых банкнотаў на новыя 1:1.

З 18 траўня 1987 уведзены новы угандыйскі шылінг, роўны 100 цэнтам, абмен старых банкнотаў на новыя праводзіўся 100:1.