Удзельнік:Ales MIkus

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Але́сь Віта́льевіч Мі́кус (* 11 сьнежня 1982, Менск) — беларускі музыка, публіцыст, перакладнік. Унук вядомага актора Купалаўскага тэатру, народнага артыста БССР Зьдзіслава Стомы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (аддзяленьне псыхалёгіі), у асьпірантуры Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі.

У 1997 годзе быў удзельнікам Устаноўчага зьезду «Маладога фронту», з 1999 году браў удзел у дзейнасьці «Белага легіёну» (пазьней — аўтар гімну гэтай арганізацыі), у 2002 годзе стаў адным з арганізатараў суполкі «Гега рух».

У 2011 годзе ў Летуве ўдзельнічаў у 1-й Крывулі (зьездзе) прыхільнікаў руху за балцкае адзінства (Куртавяны(lt), Летува), у 2012 — у 2-й Балцкай Крывулі (Трыката(lv), Латвія).

Публіцыстычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для правакансэрватыўнага крыла «Маладога фронту» выдаваў газэту «Гэта мы» (1997—2000), для Беларускай партыі свабоды — часопіс «Нацыя» (выйшаў адзіны нумар, 2001), для правакансэрватыўнага крыла руху «Зубр» — бюлетэнь «Рубон» (2002). Таксама заснаваў і потым удзельнічаў у выданьні газэты «Слова нацыі» (2001—2002). У рамках суполкі «Гега рух» выдаў брашуру «Друвінгаў сьветацям».

Складальнік «Беларуска-летувіскага размоўніка», які пры падтрымцы амбасады Летувы ў Беларусі зьведаў два выданьні (2009 і 2011).

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2012)[1], сталы аўтар газэты «Літаратурная Беларусь».

Зь лютага 2012 вядзе калёнку «Архетыпы» рубрыкі «Меркаваньне» на сайце naviny.by. Публікуе таксама артыкулы па балцкай тэматыцы і нэапаганстве.

Музычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 падчас фэсту Crivia Aeterna прадставіў музычны праект «Kryvakryž», дыск якога «Малітвы вайны» выйшаў у 2009 годзе. Перад гэтым, у 2008 годзе, у Летуве выйшаў музычны дыск «У каралеўскіх далонях», палову песень на якім выканаў «Крывакрыж».

У 2012 року выдаў акустычны альбом «Вырай», прэзэнтацыя якога адбылася 9 траўня 2012 року ў Менску. З 2012 шторок у Менску 9 траўня пад лёзунгам «Мы пераможам» праходзяць клюбныя сольныя выступы Алеся Мікуса.

У 2013 року Алесь Мікус выступіў на штогадовым фэсьце Crivia Aeterna ў складзе беларуска-латыскага музычнага этна-ф’южн-праекту Ugn-Udn.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікус Аляксандр Вітальевіч Асабістыя старонкі сяброў СБП. Саюз беларускіх пісьменьнікаўПраверана 20 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]