Удынэзэ Ўдынэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі Удынэзэ
Udinese calcio.png
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удынэ, Італія
Стадыён Стадыё Фрыўлі
Умяшчальнасьць: 41 652
Галоўны трэнэр Франчэска Гвідалін
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2012—2013 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Удынэзэ (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюба быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі, пасьля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышу трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 года, некаторыя гімнасты Ўдынэзэ на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.

Толькі ў 19121913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.

1920-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся клюба няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны у розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.

Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюба, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 года клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюба Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Жэлька Бркіч 1986
2 Сьцяг Бразыліі Аб Нэўтан 1990
3 Сьцяг Бразыліі ПА Алан (ар. «Гранада») 1991
4 Сьцяг Бразыліі Аб Налда 1988
5 Сьцяг Бразыліі Аб Даніла Ларангейра 1984
6 Сьцяг Харватыі Аб Ігар Бубніч 1992
7 Сьцяг Ганы ПА Эмануэль Баду 1990
8 Сьцяг Сэрбіі Аб Душан Баста 1984
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Мурыель 1991
10 Сьцяг Італіі Нап Антоніё Ды Натале 1977
11 Сьцяг Італіі Аб Маўрыцыё Даміццы 1980
14 Сьцяг Харватыі ПА Франа Мілнар 1992
15 Сьцяг Камэруну Нап Стыў Лео Бэлек 1993
17 Сьцяг Уругваю Нап Нікаляс Лёпэс 1993
18 Сьцяг Бразыліі ПА Жадсан 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Бразыліі Аб Дуглас Сантас 1994
20 Сьцяг Альжыру ПА Хасан Ебда (ар. «Гранада») 1984
21 Сьцяг Італіі ПА Андрэа Лядзары (ар. «Фіярэнтына») 1984
22 Сьцяг Італіі Бр Сымонэ Шуфэт 1996
27 Сьцяг Швайцарыі Аб Сыльван Відмэр 1993
30 Сьцяг Харватыі Бр Іван Келава 1988
32 Сьцяг Партугаліі ПА Бруну Фэрнандэш 1994
34 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Сылва 1991
37 Сьцяг Аргентыны ПА Рабэрта Пэрэйра 1991
66 Сьцяг Італіі ПА Джамп’ера Пінцы 1981
70 Сьцяг Бразыліі ПА Майкасуэл 1986
75 Сьцяг Францыі Аб Тама Эрто 1988
94 Сьцяг Польшчы ПА Пётар Зелінскі 1994
99 Сьцяг Італіі Бр Франчэска Бэнусі 1981

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]