Узброеныя сілы Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узброеныя сілы Польшчы
Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej
Падразьдзяленьні
Камандаваньне
Галоўнакамандуючы Браніслаў Камароўскі
Міністар абароны Тамаш Сямоняк
Начальнік штаба абароны Мячыслаў Ценюх
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост 18 гадоў
Занятыя ў войску 120 000
Запас 315 000
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт 12 млрд даляраў ЗША (FY2012)
Адсоткі СНП 1,9% (FY2011)
Прамысловасьць
Замежныя пастаўшчыкі

Узбро́еныя сі́лы По́льшчы (па-польску: Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej), неафіцыйна Войска Польскае (польск. Wojsko Polskie) — сукупнасьць узброеных сілаў Польскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы. Складаюцца з сухапутных (польск. Wojska Lądowe RP), ваенна-марскіх (польск. Marynarka Wojenna RP), ваенна-паветранных (польск. Siły Powietrzne RP) і спэцыяльных войскаў (польск. Wojska Specjalne RP).

Кіраўніцтва ўсімі войскамі краіны ажыцьцяўляе Галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў — прэзыдэнт Польшчы, побач зь міністрам абароны. Паводле зьвестак SIPRI на 2009 год узброеныя сілы Польшчы займалі 21 месца паводле выдаткаў на ваенныя патрэбы. Салдаты ўзброеных сілаў Польшчы ўдзельнічалі ў войнах міжнароднай кааліцыі войскаў у Іраку і Аўганістане да выхаду Польшчы ў 2008 годзе.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]