Укляя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Укляя
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
НадклясаРыбы
СямействаКарпавыя
Бінамінальная намэнклятура
Alburnus alburnus

Укляя, верхаводка, аклейка, сяляўка, сібель[1] (па-лацінску: Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых.

Жыве стайна ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Даўжыня да 20 см, маса да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай (зь якой здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасьці), на брушку вольны ад лускі «кіль», сьпіна цёмная зь зеленаватым адлівам, бакі і бруха серабрыстыя, сьпінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія — жаўтаватыя або чырванаватыя.

Вылаў масавы. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы бяз спэцыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансэрвы (у сумесі зь іншымі дробнымі рыбамі).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жывёльны сьвет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Укляясховішча мультымэдыйных матэрыялаў