Украінскае Палесьсе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа ўкраінскага Палесься

Украінскае Палесьсе — частка Палесься, якая знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны.

Тэрыторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінскае Палесьсе ўяўляе сабою шырокую амаль стокілямэтровую паласу на поўначы краіны і складае каля 19 % ад усёй тэрыторыі Ўкраіны.[1] На поўначы мяжуе зь Беларускім Палесьсем. У залежнасьці ад разьмяшчэньня адносна Дняпра падзяляецца на правабярэжнае і левабярэжнае Палесьсе. Паводле прыродна-геаграфічных і адміністрацыйных (у залежнасьці ад Адміністрацыйнага падзелу Ўкраіны) асаблівасьцяў вылучаюць пяць фізыка-геаграфічных абласьцей: Валынскае Палесьсе, Жытомірскае Палесьсе, Кіеўскае Палесьсе, Чарнігаўскае Палесьсе і Ноўгарад-Северскае Палесьсе.[2]

Геаграфічная паверхня Ўкраінскага Палесься[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня — водна-ледніковая і азёрна-алювіяльная пясочная нізіна са старажытнымі надпойменымі тэрасамі, слабым нахілам на паўднёвы ўсход, на невялічкім участку ў басэйне Буга на захад, з блізкім да паверхні ўзроўнем заляганьня грунтовых вод. Абсалютная вышыня — 100-150 м. У найнізшай частцы нізіны (100-130 м) з амаль плоскім рэльефам сустракаюцца буйные масівы балотаў (Паддубічы, Вялікі Лес, Грычын, Загальскі і інш.) і значныя забалочаныя ўчасткі зь пясочнымі дзюнамі, мікрасхіламі, азёрнымі катлавінамі і старажытнымі берагавымі валамі Прыпяці й яе прытокаў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат цёплы, няўстойліва-вільготны, на паўднёвым усходзе блізкі да лесастэпнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —4,4° на захадзе да — 7° на ўсходзе (мінімальная — 36 °C), ліпеня ад 18° да 19° (макс. 38 °C). Ападкаў 520—645 мм у год. Вэгетацыйны пэрыяд 193—208 сутак.

Рэкі й азёры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная рака — Прыпяць, з прытокамі Лань, Случ, Бобрык, Брагінка, Тур’я, Стыр, Гарынь, Сьцьвіга, Убарць, Выжаўка і інш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]