Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Український Католицький Університет
Пячатка
Пячатка
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз Nosce te ipsum
Дэвіз па-беларуску Спазнай самога сябе
Заснаваны 6 кастрычніка 1929, адноўлены ў верасьні 1994
Тып прыватны, грэка-каталіцкі
Прэзыдэнт біскуп д-р Барыс Гудзяк
Рэктар айцец д-р Багдан Прач
Колькасьць пэрсаналу 105
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 49°49′23″ пн. ш. 24°2′15″ у. д. / 49.82306° пн. ш. 24.0375° у. д. / 49.82306; 24.0375Каардынаты: 49°49′23″ пн. ш. 24°2′15″ у. д. / 49.82306° пн. ш. 24.0375° у. д. / 49.82306; 24.0375
Горад Львоў
Краіна Украіна
Знаходзіцца ў складзе International Federation of Catholic Universities[d][1] і Central and East European Management Development Association[d]
Вэб-сайт ucu.edu.ua
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт на мапе Ўкраіны
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт

Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт (па-ўкраінску: Український Католицький Університет) — усходні каталіцкі ўнівэрсытэт у Львове (Украіна), першы каталіцкі, адкрыты на постсавецкай прасторы, і першы, адкрыты ўсходнімі каталіцкімі цэрквамі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 кастрычніка 1929 року ў Львове заснаваная Грэка-каталіцкая багаслоўская акадэмія. Паколькі польскія ўлады не дазвалялі адкрыцьця сэкулярнага ўнівэрсытэту, акадэмія стала адзінай украінскай ВНУ на тэрыторыі другой Польскай рэспублікі і асяродкам украінскай культуры.

У верасьні 1939 пасьля прыходу Саветаў Акадэмія закрытая, студэнты арыштаваныя ці дэпартаваныя. 15 верасьня 1941, пасьля пачатку нямецкага наступу на СССР, царква Сьвятога Духа і бібліятэка акадэміі зьнішчаныя нямецкімі бамбаваньнямі. Навучаньне працягвалася пад акупацыяй, аднак зь вяртаньнем савецкай улады акадэмія закрытая, мноства выкладчыкаў і выпускнікоў трапілі ў лягеры. Функцыі акадэміі ў 1963 року пераняў Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт у Рыме.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Ўкраіны зьявілася магчымасьць аднаўленьня акадэміі. Яна была адкрытая ў верасьні 1994 року. 29 чэрвеня 2002 на ейнай аснове ўтвораны Ўкраінскі каталіцкі ўнівэрсытэт.

Падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кіеўскі цэнтар УКУ
  • Фундацыя «Ўкраінская каталіцкая асьвета» (ЗША)
  • Інстытут папы Клемэнта (Рым)
  • Украінскі інстытут у Лёндане
  • Фундацыя «Ўкраінская каталіцкая асьвета» (Канада)
  • Інстытут украінскай культуры імя Ёсіфа Сьляпога, філія УКУ ў Аргентыне

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://international.ucu.edu.ua/international-profile/networks-and-associations/