Уладзімер Буднік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Буднік
Род дзейнасьці кампазытар
Дата нараджэньня 28 красавіка 1949
Месца нараджэньня Жыткавічы, Гомельская вобласьць
Дата сьмерці 8 жніўня 2007 (58 гадоў)
Месца вучобы
Занятак кампазытар

Уладзіме́р Іва́навіч Бу́днік (28 красавіка 1949, Жыткавічы — 8 жніўня 2007) — беларускі кампазытар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага па клясе баяна, Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па клясе кампазыцыі прафэсара А. В. Багатырова.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар сымфоніі, кантаты, інструмэнтальнай творчасьці, шырока вядомы яго песьні «Пах чабаровы», «Палесьсе», «Шумі, мой лес», «Зямля мая адзіная», «Вятры Палесься», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Сьвятло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Ксеня», «Вечаровая песьня самотніцы», «Жаданае каханьне» і іншыя. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1982), ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафзьвязаў Беларусі (1993), сябар зьвязу кампазытараў Беларусі (1977).

Уладзімер Буднік — аўтар шэрагу патрыятычных песьняў. Вакальны твор «Янка Купала» меў посьпех і на эўрапейскіх фэстывалях.

Каля дваццаці вакальных твораў Уладзімера Будніка зьмешчана на старонках «Зьвязды».

Асаблівасьцямі песеннай спадчыны Ўладзімера Будніка зьяўляюцца выразнасьць мэлёдыяў, эмацыйная непасрэднасьць і нацыянальны калярыт.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сьнежня 2007 году ў Белдзяржфілярмоніі адбыўся канцэрт памяці беларускага кампазытара Ўладзімера Будніка.[1]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Песьня «Янка Купала» ў сапраўднасьці называецца «Веснавыя званы».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
  • Д.П. БУДНІК УЛАДЗІМІР (Будник Владимир, Budnik Uladzimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 44–45. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]