Уладзімер Восіпавіч Навіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Восіпавіч Навіцкі
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1939(1939-10-21) (84 гады)
Месца нараджэньня станцыя Боркавічы, Дрысенскі раён, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1966)
Занятак прафэсар унівэрсытэту, гісторык
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), мэдаль «За працоўную доблесьць» (1981), прэмія імя акадэміка Валянціна Капцюга (2003)

Уладзімер Навіцкі (1939; цяпер вёска Боркавічы, Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) — доктар гістарычных навук (1990), прафэсар (1999).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1966), працаваў кіраўніком лектарскай групы Гарадзенскага абласнога камітэту камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ, дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. З 1971 г. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Менскім райкаме КПБ, партыйным камітэце АН БССР. З 1984 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загаднік сэктара, аддзела нацыянальна-культурнага разьвіцьця Беларусі., в. а. намесьніка дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай рабоце (да 2006). Зь 2010 г. — выкладнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[1].

Навуковая праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар звыш 150 працаў, у тым ліку больш за 20 манаграфіяў па праблемах грамадзка-палітычнага жыцьця ў савецкі час, гісторыі культуры і канфэсіяў у ХIХ—ХХ ст.

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъём народного образования (1920—июнь 1941 гг.). — Мн., 1979. (разам зь Я. Новікам);
  • Белорусская ССР: курсом перестройки. — Мн., 1989. (разам з І. Марчанкам);
  • Гісторыя культуры Беларусі. — Мн., 1995, 1997 (разам з Л. Лычом);
  • Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР. — Т.4. — Мн., 1995;
  • Нарысы гісторыі Беларусі. ч. 2. — Мн., 1995;
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.). — Менск: Экапэрспэктыва, 1998. — 340 с. — 5000 ас. — ISBN 985-6102-17-0;
  • Очерки истории белорусов в Сибири в IХ—ХХ вв. — Новосибирск, 2001, 2002.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 106.
  • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 244.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]