Уладзімер Гаркун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Гаркун
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 1994 — 15 кастрычніка 1998
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы
15 кастрычніка 1998 — 31 сьнежня 2005
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Яўген Вайтовіч
Наступнік: Уладзімер Дражын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 жніўня 1946(1946-08-04) (77 гадоў)
Адукацыя:

Уладзі́мер Гіля́равіч Гарку́н (нар. 4 жніўня 1946, в. Бакінава, Дзяржынскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дыплямат.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1968 г. закончыў Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1987 г. Менскую вышэйшую партыйную школу. З 1968 г. галоўны аграном племсаўгаса «Гарадзішчанскі» Баранавіцкага раёну Брэсцкай вобласьці. У 1969—1983 гг. галоўны аграном, старшыня калгаса «Чырвоны сьцяг», начальнік кіраваньня сельскай гаспадаркі раёну, 1-шы намесьнік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, старшыня раённага аграпрамысловага аб’яднаньня Дзяржынскага раёну. У 1983—1991 гг. 1-шы сакратар Дзяржынскага ГК КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама.[1].

22 ліпеня 1994 году прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].

15 кастрычніка 1998 году быў адстаўлены з гэтай пасады й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы[3]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 31 сьнежня 2005 году[4].

1 ліпеня 1996 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Кабінэта Міністраў Рэспублікі Беларусь[5], а 6 сьнежня 2005 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. №166-XII «Об избрании Конституционной комиссии»  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 июля 1994 г. №5 «О назначении Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 1998 г. №497 «О назначении В. Г. Гаркуна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2005 г. №655 «Об освобождении В. Г. Гаркуна от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Литовской Республике»  (рас.)
  5. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 июля 1996 г. №495 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  6. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 декабря 2005 г. №1386 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаркун Уладзімер Гіляравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 612.