Уладзімер Емяльянчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Емяльянчык
Дата нараджэньня 9 траўня 1955(1955-05-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 чэрвеня 2003(2003-06-05) (48 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1987)

Уладзімер Пятровіч Емяльянчык (9 траўня 1955, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёну — 5 чэрвеня 2003, Менск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987), дацэнт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў БДУ (1980). Працаваў у Менскім інстытуце культуры, з 1990 у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, адначасна выкладаў у БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі.

Дасьледаваў палітычную і вайсковую гісторыю Беларусі XVIII ст., дачыненьні Беларусі з Польшчай і Расеяй[1].

Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і "Гісторыі Беларусі" (т. 3, 2004).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Нарадзіўся я ліцвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Менск, 1994 (у сааўтарстве з Я. Юхо).
  • Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. 1994. № 2.
  • Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Менск, 1994.
  • Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, эдабыткі. Менск, 2002.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Емяльянчык Уладзімір Пятровіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 617.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]