Уладзімер Жарэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Жарэла
Начальнік Беларускай чыгункі
27 жніўня 2004 — 25 кастрычніка 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Васіль Гапееў
Наступнік: Анатоль Сівак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 сакавіка 1949
Лозкі, Каленкавіцкі раён, Гомельская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:

Уладзімер Ільіч Жарэла (нар. 19 сакавіка 1949 годзе ў вёсцы Лозкі ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці) — беларускі чыгуначны дзеяч.

Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1982).

З 1968 году працаваў на розных пасадах у Беларускай чыгунцы. З сакавіку 2002 году да жніўня 2004 году быў першым намесьнікам Начальніка Беларускай чыгункі [1][2]. 27 жніўня 2004 году быў прызначаны Начальнікам Беларускай чыгункі [3], быў адстаўлены з гэтай пасады 25 кастрычніка 2008 году.

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня (абраны ў Аршанскім гарадзкім выбарчым акругу № 26).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны адзнакай «Заслужаны чыгуначнік».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]