Уладзімер Журавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Журавель
Уладзімер Журавель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1971(1971-06-09)[1][2]
Памёр 18 лістапада 2018(2018-11-18) (47 гадоў)
Рост 175 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1989—1995
1996
1996—1997
1998—1999
2000—2002
2003
2004—2005
Дынама Менск
Гапаэль Ерусалім
Дынама Менск
Жамчужына Сочы
Крышталь Смаленск
Дарыда Менскі раён
Тарпэда Жодзін
116 (15)

51 (5)
50 (0)
77 (3)
28 (3)
24 (0)
Зборныя
1993—1997 Беларусь 11 (0)
Трэнэрскія клюбы
2005—2009
2006
2010
2010—2013
2013—2014
2015
2015—2016
2017
2018
Тарпэда Жодзін (трэнэр)
Тарпэда Жодзін (в. а.)
Шахцёр Салігорск (трэнэр)
Шахцёр Салігорск
Дынама Менск
Дачыя Кішынёў (трэнэр)
Гомель
Дынама Берасьце
Шахтар Караганда
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Журавель.

Уладзі́мер Іва́навіч Жураве́ль (9 чэрвеня 1971, Сяміпалацінск, Казаская ССР, СССР — 18 лістапада 2018) — беларускі футбольны паўабаронца, трэнэр.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульнёвая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доўгі час выступаў за менскае «Дынама», зь якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. Гуляў таксама ў Ізраілі, расейскіх клюбах. У 2003 вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпэда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005.

У 1993—1997 выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпэда». У другой палове сэзону-2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнэра жодзінцаў.

У пачатку 2010 новы галоўны трэнэр салігорскага «Шахцёру» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клюб на месца свайго памочніка. Крыху пазьней, у траўні 2010, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнэрам «Шахцёру». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных мэдалёў, але толькі ў сэзоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя мэдалі. Горш атрымалася выступленьне ў Лізе Эўропы — тройчы «Шахцёр» ня здолеў прайсьці другое кваліфікацыйнае кола.

У сьнежні 2013, па сканчэньні чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Шахцёру». У канцы таго ж месяцу быў прызначаны новым галоўным трэнэрам менскага «Дынама»[3].

З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных посьпехаў: клюб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Эўропы. Тым ня менш, у сьнежні 2014 Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнера[4].

У студзені 2015 стаў памочнікам новага галоўнага трэнера малдоўскай «Дачыі» Алега Кубарава, зь якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпэда»[5]. Ужо ў сакавіку 2015 разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю»[6].

У сьнежні 2015 року быў прызначаны галоўным трэнэрам «Гомелю»[7]. У сэзоне-2016 прывёў гомельскі клюб да перамогі ў першай лізе. У сьнежні 2016 року падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8], якое пакінуў у канцы 2017[9]. У студзені 2018 падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахтаром»[10], які пакінуў у ліпені 2018[11].

Меў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульнёвыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнэрскія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]