Уладзімер Кіслы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімер Кіслы (нарадзіўся ў 1957 годзе, в. Дубна Мастоўскага раёну) — мастак і рэстаўратар.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Геаграфічны факультэт БДУ ў 1979 годзе.

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1983 году працуе мастаком і рэстаўратарам музэю гісторыі рэлігіі ў Горадні. Майстэрству рэстаўрацыі вучыўся ў Менску, Варшаве, Рызе, Львове. Выратаваў сотні абразоў і іншых твораў сакральнага мастацтва. Наладзіў шмат аўтарскіх выстаў як жывапісец. Узнагароджаны ордэнам «Заслужаны для культуры польскай» за адшуканьне крыпты караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вёсцы Воўчыне на Берасьцейшчыне ў 1991 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]