Уладзімер Мароз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Мароз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 верасьня 1985(1985-09-04)[1] (38 гадоў)
Рост 186 см
Вага 84 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006 Тарпэда-БелАЗ 70 (5)
2007—2008 Мэталюрг Запарожжа 17 (1)
2008 Дарыда 11 (1)
2009 Дынама Берасьце 10 (0)
2010—2011 Тарпэда-БелАЗ 17 (1)
2011 Віцебск 14 (1)
2012—2014 Дняпро Магілёў 56 (3)
Зборныя
2005—2006 Беларусь (да 21) 15 (1)

Уладзімер Мароз (нарадзіўся 4 верасьня 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпэда», пасьля гуляў у розных клюбах. У 2007—2008 выступаў ва Ўкраіне за дубль запарожскага «Мэталюргу».

У студзені 2012 году далучыўся да магілёўскага «Дняпра». У якасьці гульца першага складу дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе 2012 году. На наступны год таксама нярэдка зьяўляўся ў пачатковым складзе, пераважна на пазыцыі левага абаронцы. Сэзон 2014 году, аднак, амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. У сьнежні 2014 году пакінуў «Дняпро» па заканчэньні кантракту[2][3] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За два гады з 2005 па 2006 згуляў паўтара дзясятка матчаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]