Уладзімер Мацкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уладзімер Мацкевіч
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Старшыня КДБ РБ
20 сьнежня 1995 — 27 лістапада 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Ягораў
Наступнік: Леанід Ерын
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 1 сакавіка 1947 (67 гадоў)
г. п. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць

Уладзі́мер Алякса́ндравіч Мацке́віч (нарадзіўся 1 сакавіка 1947) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня КДБ РБ (19952000).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 году ў г. п. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

У 1970 г. скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут па спэцыяльнасьці «хімічная тэхналёгія перапрацоўкі нафты і газу». У 19701973 гг. працаваў інжынэрам-тэхнолягам, начальнікам усталёўкі гідравычышчэньня дызэльных паліваў нафтаперапрацоўчага заводу ў г. Мазыр. У 19731976 гг. — другі, затым першы сакратар Мазырскага ГК камсамолу, другі сакратар Гомельскага АК камсамолу.

У 1978 годзе скончыў Чырваназорны інстытут КДБ пры Савеце міністраў СССР. У органах дзяржбясьпекі з 1976 г. Мінуў усе прыступкі, пачынальна ад апэрпрацаўніка. З 20 сьнежня 1995 г. па лістапад 2000 — старшыня КДБ РБ.

Указам А. Лукашэнкі ад 13 ліпеня 2001 году У. Мацкевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія[1]. 4 ліпеня 2002 году быў прызначаны таксама амбасадарам у Босьніі й Герцагавіне па сумяшчальніцтве[2]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 3 студзеня 2008 году[3].

У пачатку 2008 году Ўладзімер Мацкевіч вярнуўся ў Менск. На дадзены момант працуе ў Маскве дарадцам генэральнага дырэктара найбуйной расейскай кампаніі «Совкомфлот».

Званьне — генэрал-лейтэнант (1999)[4].

КДБ РБ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Эскадроны сьмерці

Уладзімер Мацкевіч узначальваў Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі са 20 сьнежня 1995 году па 27 лістапада 2000 году[5][6]. Незадоўга да сваёй адстаўкі — 22 лістапада 2000 году — генэрал-лейтэнант У. Мацкевіч падпісаў пастанову аб ужываньні прэвэнтыўнага затрыманьня тэрмінам на 30 дзён у стаўленьні камандзіра воінскай часткі №3214 Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Вось радкі з гэтага дакумэнта:


« У матэрыялах апэратыўнай распрацоўкі маюцца пэўныя дадзеныя аб тым, што Паўлічэнка Дзьмітры Валер’евіч зьяўляецца арганізатарам і кіраўніком злачыннай групы, якая займаецца выкраданьнямі і фізычным ухіленьнем грамадзян. У прыватнасьці, кіраваная Паўлічэнка Д. В. злачынная група датычная да забойства 5 жніўня 2000 г. Самойлава Г. В., лідэра незарэгістраванай Беларускай рэгіянальнай арганізацыі «РНЕ», а таксама да забойстваў іншых асоб. Прымаючы да ўвагі, што знаходжаньне Паўлічэнкі Д. В. на волі можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім і чальцамі ўзначаленай ім злачыннай групы іншых асоба небясьпечных гвалтоўных злачынстваў, кіруючыся пунктам 1.8 Дэкрэту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1997 г «Аб неадкладных мерах па барацьбе з тэрарызмам і асоба небясьпечнымі гвалтоўнымі злачынствамі» пастанавіў ужыць у стаўленьні Паўлічэнкі Дзьмітрыя Валер’евіча… прэвэнтыўнае затрыманьне тэрмінам на 30 (трыццаць) сутак »

Дзьмітры Паўлічэнка быў арыштаваны па загадзе Генэральнага пракурора Алега Бажэлкі, але праз суткі вызвалены з унутранай турмы КДБ на асабісты загад Лукашэнкі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 лютага 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некалькі гадоў таму У. Мацкевіч перанёс рак, яму зрабілі апэрацыю ў Нямеччыне, куды ён езьдзіць рэгулярна, кожныя паўгады на абсьледаваньне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. №385 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. №358 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине» (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. №5 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине по совместительству» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. №110 «О присвоении В. А. Мацкевичу воинского звания генерал-лейтенанта» (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 декабря 1995 г. №509 «О назначении В. А. Мацкевича Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2000 г. №625 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Председателя Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (рас.)
  7. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 февраля 1997 г. №127 «О награждении В. А. Мацкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»