Уладзімер Пузыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімер Якаўлевіч Пузыня (26 лютага 1940, Суцін, Любанскі раён, Менская вобласьць[1] — 18 верасьня 2012, Менск) — беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў, пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1994).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 годзе скончыў Менскую музычную вучэльню імя М. Глінкі, Менскі інстытут культуры (1989). У 1965—1978 артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча. Адначасова з 1972 працаваў у Менскім абласным, у рэспубліканскіх навукова-мэтадычных цэнтрах народнай творчасьці і культурна-асьветніцкай работы.

З 1979 пэдагог-ілюстратар сярэдняй спэцыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансэрваторыі, старшы мэтадыст па фальклёры пры Менскім абласным мэтадычным цэнтры. 3 1982 майстар, у 1983—1988 загадчык вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе народных музычных інструмэнтаў Менскага інстытуту культуры.

Стваральнік музэю беларускіх музычных старажытных інструмэнтаў «Беларуская хатка». Вырабляў беларускія народныя музычныя інструмэнты: аэрафоны сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, дуды, трубы і інш.; хардафоны — колавая ліра, басэтля і інш.

Выступаў з ігрой на беларускіх музычных інструмэнтах у канцэртных праграмах, фэстах народнай творчасьці і інш.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1993 — «Лірнік» (зборнік)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Народная Воля», 21.09.2012г. № 147—148 (3686—3687), стар. 6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]