Уладзімер Цалко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Цалко
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
26 чэрвеня 2009 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Лявонці Харужык
Наступнік: Андрэй Каўхута
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1952(1952)
Сьцяг Беларускай ССР в. Скалодзіна, Мазырскі раён, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Уладзі́мер Рыго́равіч Цалко́ (нар. ў 1952 годзе, в. Скалодзіна Мазырскага раёну, Гомельская вобласьць БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь (2009—2014).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Цалко нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Скалодзіна Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці.

У 1972 годзе скончыў Мазырскі палітэхнікум.

1974—1975 — майстар заводу «Мазыркабель».

1975—1986 — на розных пасадах у сыстэме «Мазырсельбуду».

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

1986—1989 — кіраўнік Мазырскага райвыканкаму.

1993—2000 — намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

2000—2007 — старшыня Камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыль).

2007—2009 — намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях.

26 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі. Адстаўлены 27 сьнежня 2014.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны і мэдалём «За працоўныя заслугі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]