Уладзіслаў Малькевіч
Уладзіслаў Малькевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 сьнежня 1999 (24 гады) Маладэчна, Беларусь | |
Рост | 182 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ | |
Нумар | 44 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016— 2020 2021 |
БАТЭ → Славія Мазыр (арэнда) → Славія Мазыр (арэнда) |
49 (5) 17 (2) 12 (2) |
Зборныя | ||
2015 2016—2017 2019—2020 2022— |
Беларусь (да 17) Беларусь (да 19) Беларусь (да 21) Беларусь |
3 (1) 6 (0) 3 (0) 11 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзіслаў Малькевіч (нарадзіўся 4 сьнежня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец маладэчанскай ДЮСШ-4. Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за клюбны дубль, а 14 верасьня таго ж году дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпэда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 28 кастрычніка дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на зьмену ў канцы матчу з «Крумкачамі» (3:0).
У сэзоне 2017 году выступаў за дубль, а да сэзону 2018 году рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У траўні 2018 году ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выходзіў у пачатковым складзе барысаўчанаў у Найвышэйшай лізе на пазыцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілінаў. Пазьней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўскім клюбе[2]. Зь ліпеня 2018 году да жніўня 2019 году не зьяўляўся на полі праз праблемы са здароўем, але пазьней стаў прыцягвацца да дублю.
У сакавіку 2020 году зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[3] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4]. Зь цягам часу замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы мазыранаў. Па заканчэньні сэзону 2020 году вярнуўся з арэнды ў БАТЭ.
У пачатку 2021 году праходзіў перадсэзонную падрыхтоўку разам з БАТЭ і пачаў сэзон у складзе клюбу. Пасьпеў чатыры разы выйсьці на замену ў матчах Найвышэйшай лігі, прыцягваўся таксама да матчаў Кубка Беларусі. У ліпені 2021 году зноў быў арандаваны «Славіяй»[5]. У якасьці трывалага гульца асновы дапамог клюбу захаваць месца ў Найвышэйшае лізе. У сьнежні 2021 году па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскую каманду[6] і вярнуўся ў БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе, дзе стаў гуляць на пазыцыі паўабаронцы.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць зборнай Славаччыны (0:3). 3 чэрвеня 2022 году ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Славаччыны (0:1).
Дасягненні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2017, 2022
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
БАТЭ — цяперашні склад
|
---|
3 Хадаркевіч · 4 Мартынаў · 5 Банэ · 6 Сыдыбэ · 8 Алексіевіч · 9 Ануфрыеў · 10 Нікіфарэнка · 11 Панюкоў · 13 Шасьцюк · 14 Жымо · 15 Пашэвіч · 17 Патапенка · 18 Шведчыкаў · 22 Гіцалеў · 23 Ігнацьеў · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 28 Чарнавок · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 51 Дзергачоў · 68 Жульпа · 84 Восіпаў · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Крывушэнка |