Уладэ Дзівац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ула́дэ Дзі́вац (па-сэрбску: Владе Дивац; нарадзіўся 3 лютага 1968 году, Прыеполе, СР Сэрбія, СФР Югаславія) — югаслаўскі і сэрбскі баскетбаліст. Гуляў на пазыцыі цэнтравога. Адзін зь першых эўрапейскіх гульцоў, які дасягнуў значных вынікаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, дзе выступаў за каманды «Лос-Анджэлес Лэйкерз», «Шарлот Горнэтс» і «Сакрамэнта Кінгс»[1]. У складзе зборной Югаславіі двойчы станавіўся срэбраным прызэрам Алімпійскіх гульняў, двойчы — чэмпіёнам сьвету, тройчы — чэмпіёнам Эўропы. 24 лютага 2009 году абраны старшынём Алімпійскага камітэту Сэрбіі[2]. Зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам па баскетбольных апэрацыях і генэральным мэнэджарам клюбу НБА «Сакрамэнта Кінгс».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Vlade Divac Announces Retirement; Accepts Position With Lakers. Los Angeles Lakers. NBA.com. 18 октября 2005
  2. ^ Владе Дивац возглавил Олимпийский комитет Сербии. Чемпионат.ру. 24 февраля 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладэ Дзівацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў