Урад Дзяніса Шмыгаля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Урад Дзяніса Шмыгаля — 21-ы Кабінэт Міністраў Украіны, што быў сфармаваны 4 сакавіка 2020 року пасьля адстаўкі Ўраду Аляксея Ганчарука.

Прэм’ер-міністрам прызначаны Дзяніс Шмыгаль 291 голасам народных дэпутатаў[1].

Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У новым урадзе падзяляюцца такія міністэрствы:

  • Міністэрства ў справах вэтэранаў ды па пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў
  • Міністэрства культуры, моладзі ды спорту

Першым рашэньнем Кабміну гэтага складу было рашэньне ўзмацніць апэратыўны штаб па змаганьні з каранавірусам[2].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віцэпрэм’ер-міністры:

Міністры:

Пасада Фота Міністар Час на пасадзе
Міністар унутраных справаў Арсэн Авакаў з 4 сакавіка 2020
Міністар энэрґетыкі ды абароны навакольля Віталь Шубін (в.а.) 4 сакавіка — 16 красавіка 2020
Вольга Буславец (в.а.) з 16 красавіка 2020
Міністар замежных справаў Дзьмітро Кулэба з 4 сакавіка 2020
Міністар інфраструктуры Уладзіслаў Крыклі з 4 сакавіка 2020
Міністар культуры ды інфармацыйнае палітыкі
(да 30.03.2020— міністар культуры, моладзі й спорту)
Анатоль Максімчук (в.а.) 4 — 10 сакавіка 2020
Сьвятлана Фамэнка (в.а.) з 10 сакавіка 2020
Міністар моладзі й спорту Вадзім Гутцайт з 4 сакавіка 2020
Міністар абароны Андрэй Таран з 4 сакавіка 2020
Міністар асьветы ды навукі Юры Палюховіч (в.а.) 4 — 25 сакавіка 2020
Любаміра Мандзі (в.а.) з 25 сакавіка 2020
Міністар аховы здароў’я Ільля Емэц 4 — 30 сакавіка 2020
Максім Сьцяпанаў з 30 сакавіка 2020
Міністар па пытаньнях рэінтэґрацыі акупаваных тэрыторыяў Аляксей Рэзьнікаў з 4 сакавіка 2020
Міністар розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў Аляксей Чарнышоў з 4 сакавіка 2020
Міністар розьвітку эканомікі, гандлю ды сельскае гаспадаркі Паўло Кухта (в.а.) 4 — 17 сакавіка 2020
Ігар Пятрашка з 17 сакавіка 2020
Міністар сацыяльнае палітыкі Марына Лазэбна з 4 сакавіка 2020
Міністар у справах вэтэранаў Сяргей Бессараб з 4 сакавіка 2020
Міністар фінансаў Ігар Уманскі 4 — 30 сакавіка 2020
Файл:Marchenko-s1.jpg Сяргей Марчанка з 30 сакавіка 2020
Міністар лічбовае трансфармацыі Міхайла Фёдараў з 4 сакавіка 2020
Міністар юстыцыі Дзянюс Малюска з 4 сакавіка 2020
Міністар Кабінэту міністраў Алег Нямчынаў з 4 сакавіка 2020

Абвінавачваньні ў карупцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 красавіка 2020 экс-міністар фінансаў Ігар Уманскі абвінаваціў старшыню Дзяржаўнае мытнае службы Максіма Няфёдава і старыню Дзяржаўнае падатковае службы Сяргея Вярланава ў тым, што празь іхнюю бязьдзейнасьць дзяржаўны бюджэт Украіны штомесяц не датрымлівае 5 млрд грн. У прыватнасьці, ён адзначыў, што паведаміў пра гэтыя факты Прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля[3]:


« Я прыходжу да яго, паказваю: «Глядзіце, мы тут цяпер плюшкамі гуляема, а гось — інфармацыя пра кожны месяц, і то толькі на „скрутках“ з ПДВ. Гэта ў сярэднім 5 мільярдаў у месяц недатрымлівае бюджэт». Як толькі я прыйшоў у Мінфін, мне хутка з усіх бакоў пачалі зьліваць інфармацыю — з расшыфраваньнямі, па кампаніях, па сумах. Дзе стартуюць, праз каго праганяюць, дзе выводзяць. І 5 мільярдаў — то толькі па ПДВ! Клімэнка зь Януковічам глядзяць і кажуць: «Млінцу, а што, так можна было?». »

[4][5]

24 красавіка 2020 былі звольненыя старшыня Дзяржаўнае мытнае службы Максім Няфёдаў ды старшыня Дзяржаўнае падатковае службы Сяргей Вярланаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Урад Дзяніса Шмыгаля