Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 54°14′1″ пн. ш. 20°59′51″ у. д. / 54.23361° пн. ш. 20.9975° у. д. / 54.23361; 20.9975

«Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня»
польск. Powszechny Zakład Ubezpieczeń
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БКПВ: PZU
Заснаваная 1921
Уласьнікі Дзяржаўны скарб Польшчы (34%)[1]
Краіна Польшча
Разьмяшчэньне Варшава
Адрас акруга Сяродмесьце, раён Міроў, алея Яна Паўла ІІ, д. 24[2]
Ключавыя фігуры Бэата Казлоўская-Хыла, Мацей Лопінскі[3]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя страхаваньне
Паслугі страхаваньне
Абарачэньне 24,2 млрд злотых[4] ($6,372 млрд[5]; 2019 год)
Апэрацыйны прыбытак 7,084 млрд злотых[6] ($1,865 млрд; 2019 год)
Чысты прыбытак 3,295 млрд злотых ($867,6 млн; 2019 год)
Лік супрацоўнікаў 9100 (2019 год)
Матчына кампанія Міністэрства дзяржаўных актываў Польшчы
Даччыныя кампаніі «Лінк4», «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня»
Аўдытар «КПМГ» (Нідэрлянды)

«Усеагу́льнае прадпрые́мства страхава́ньня» («УПС») — найбольшае страхавое прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1921 годзе ў якасьці «Польскай дырэкцыі ўзаемнага страхаваньня».

На 2020 год прадпрыемства абслугоўвала 22 млн чалавек у Польшчы, Украіне і 3 краінах Прыбалтыкі, а таксама кіравала сродкамі на 300 млрд злотых ($71 млрд)[7]. У 2019 годзе на «УПС» прыпала 1/3 вартасьці страхавых унёскаў у Польшчы[8]. У 2018 годзе 75% выручкі прадпрыемства прыпала на страхаваньне пэнсіяў і укладаньняў у Польшчы, 21% — на банкаўскую дзейнасьць, 3,3% — на страхаваньне ў Прыбалтыцы і 0,6% — ва Ўкраіне[9].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2020 год «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» («УПС») ўлучала 3 даччыныя прадпрыемствы ў Польшчы: АТ «УПС жыцьця», АТ «Таварыства страхаваньня Лінк4» і «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня». У 3-х краінах Усходняй Эўропы дзейнічала яшчэ 5 даччыных прадпрыемстваў: у Латвіі — АТ «Балта» (Рыга, 99% паёў), 2 у Летуве — АТ «Летувіскае страхаваньне» (Вільня) і ААТ «Страхаваньне жыцьця Летувы» (99%), 2 ва Ўкраіне — «УПС Украіны» і «УПС жыцьця Ўкраіны» (Кіеў). Таксама «УПС» належалі АТ «УПС здароўя», АТ «Усеагульнае пэнсійнае таварыства УПС», АТ «Арматура Кракаў», 31% паёў «Аліёр-банку» і 20% — банку «Польская каса апекі», а таксама 17 інвэстфондаў, якімі кіравала даччынае АТ «Таварыства інвэстыцыйных фондаў УПС»[10].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятная дошка на будынку «Польскай дырэкцыі ўзаемнага страхаваньня» (2012 год)

У 1921 годзе заснавалі «Польскую дырэкцыю ўзаемнага страхаваньня». У 1927 яе перайменавалі ў «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня». У 1952 годзе яго пераўтварылі ў «Дзяржаўнае прадпрыемства страхаваньня». У 1989 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» («УПС»). У сьнежні 1991 году ўтварылі даччынае АТ «УПС жыцьця». У 1998 годзе заснавалі даччынае АТ «Усеагульнае пэнсійнае таварыства УПС», якое стала кіраваць «Адкрытым пэнсійным фондам УПС». 5 лістапада 1999 году галядзкі страхаўнік «Эўрэко» (Зэйст, правінцыя Утрэхт) і «Гданьскі банк гаспадарчых ініцыятываў» набылі 20% і 10% паёў «УПС». У 2002 годзе «УПС» набыло летувіскае страхавое ЗАТ «Ліндра». У 2005 году набылі ўкраінскае ААТ «Усход-Захад». У кастрычніку 2009 году Дзяржаўны скарб Польшчы выкупіў паі, прададзеныя ў 1999 годзе. 12 траўня 2010 году «УПС» правяла першаснае разьмяшчэньне сваіх паёў на Біржы каштоўных папераў у Варшаве на суму 8,1 млрд злотых ($2,7 млрд). Абсяг гандлю паямі «УПС» ў дзень іх першаснага разьмяшчэньня дасягнуў 5,1 млрд злотых. У выніку прадпрыемства адразу патрапіла ў «ВБІ20». У 2014 годзе стварылі даччыныя страхавыя прадпрыемствы ў Латвіі і Эстоніі, а таксама наўпроставага страхаўніка «Лінк4» у Польшчы. У 2015 годзе набылі 25% паёў АТ «Аліёр-банк». 7 чэрвеня 2017 году «УПС» і «Польскі фонд разьвіцьця» набылі 32% паёў банку «Польская каса апекі» ў італьянскага банку «Юнікрэдыт» (Мілян)[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Будова пайшчыкаў (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 18 ліпеня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  2. ^ Кантакты для ўкладальнікаў (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  3. ^ Управа і Назіральная рада (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  4. ^ Вынікі Групы «УПС» у 2019 годзе: рэкордны прыбытак, продаж і прыцягненьне працаўнікоў (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 12 сакавіка 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  5. ^ Табліца сярэдніх курсаў - архіў за 31 сьнежня 2019 г. (3,7977 за амэрыканскі даляр) (пол.) // Народны банк Польшчы, 31 сьнежня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  6. ^ Поўныя фінансавыя дадзеныя (2009-2019) (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  7. ^ Пра нас (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  8. ^ Акцыянэрнае таварыства (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  9. ^ Справаздача Ўправы аб дзейнасьці холдынгу і АТ у 2018 годзе (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  10. ^ Адзінкі Групы (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 31 сьнежня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.
  11. ^ Гісторыя (пол.) // АТ «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня», 2020 г. Праверана 25 красавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]