Усечаная рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Усе́чаная ры́фма — від недакладнай рыфмы, пры якой у канцы аднаго з рыфмаваных словаў ёсьць адзін-два гукі, не сугучныя другому слову (Белару́сь — зару́, слоў — сяло́, рант — іскра́ і г. д.). Часьцей за ўсё гэта нескладовыя ётаваныя галосныя й, ў:

Падхвальваючы мой няхітры сьпеў,
сябры гавораць — сто разоў ім дзякуй! —
што быццам я сабаку ў рыфме зьеў,
а я ж дасюль жую таго сабаку.
(М. Лужанін)

Усечаная рыфма асабліва выразная, калі «ўсякаецца» які-небудзь зычны гук (або некалькі гукаў). Часам усечанай называюць рознанаціскную рыфму.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]