Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
Лягатып Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода».png
Лідэр партыі Алег Цягнібок
Дата заснаваньня 1991/1995
Штаб-кватэра Вуліца Багдана Хмяльніцкага 59-в, Кіеў, Украіна
Саюзьнікі і блёкі Эўрапейскі нацыянальны фронт
Ідэалёгія нацыяналізм
Колькасьць 15 000[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Вярхоўная Рада
37 / 450
· абласныя рады
134 / 3040
Орган партыйнага друку Газэта Всеукраїнське об'єднання «Свобода»
Дэвіз Мы ў сваёй, Богам дадзенай краіне!
Ми у своїй, Богом даній країні!
Афіцыйны сайт svoboda.org.ua

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» (па-ўкраінску: Аўдыё Всеукраїнське об`єднання «Свобода» ) — палітычная партыя сучаснай Украіны. Дзейнічае з 1991 году, афіцыйна зарэгістраваная міністэрствам юстыцыі Ўкраіны ў 1995 годзе[2]. Папярэдняя назва — «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны». Лідэр партыі — Алег Цягнібок.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя заснаваная 13 кастрычніка 1991 пад назвай «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны» прадстаўнікамі грамадзкай арганізацыі вэтэранаў Аўганістану, моладзевай арганізацыяй «Спадчына» (пад кіраўніцтвам Андрэя Парубія), Брацтва студэнтаў гораду Львова (пад кіраўніцтвам Алега Цягнібока) і «Варты Руху» (пад кіраўніцтвам Яраслава Андрушківа і Юрыя Крываручкі). Старшынём партыі быў абраны Яраслаў Андрушкіў.

Сацыял-Нацыянальная партыя Ўкраіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 13 кастрычніка 1991 году да 14 лютага 2004 году партыя мела назву «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны». На працягу першай паловы дзевяностых гадоў партыя выдавала партыйную газэту «Сацыял-нацыяналіст». Партыйцы наладзілі абарону некалькіх сабораў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату. Партыя праводзіла мітынгі з патрабаваньнямі да Вярхоўнай Рады захаваць за Ўкраінай Крым і Чарнаморскі флёт.

Зьмена назвы і сымболікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 лютага 2004 году на ІХ зьезьдзе СНПУ было прынятае рашэньне аб зьмене назвы і сымболікі партыі. Старшынём партыі быў абраны Алег Цягнібок. Замест сымбалю «Ідэя Nацыі» (Перакрыжаваныя літары «І», «N»), быў прыняты новы (стылізаваная выява Трызубу). Афіцыйнай ідэалёгіяй партыі заставаўся сацыял-нацыяналізм, але па ісьце партыя стала менш радыкальнай.

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Картка, якую запаўняюць жадаючыя ўступіць ў УА «Свабода»

Украінскі нацыяналізм. Партыя падтрымлівае:[3]

Ва ўнутранай палітыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадвыбарны плякат «Свабоды»
У сваёй праграме партыя абяцае
У пытаньнях міграцыйнай палітыкі:
  • Забясьпечыць ільготныя ўмовы вяртаньня на Бацькаўшчыну этнічных украінцаў, якіх прымусам вывезьлі на чужыну альбо прымусілі эміграваць.
  • Заключыць двухбаковыя ўгоды аб легалізацыі працаўнікоў-украінцаў. Абараняць украінцаў за мяжой усімі магчымымі сродкамі.
  • Стварыць умовы дзеля вяртаньня ўкраінскіх працаўнікоў на Бацькаўшчыну, а іх заробленыя грошы і ўласнасьць лічыць інвэстыцыямі, якія не абкладаюцца падаткамі.
  • Забраць асноўную падставу працоўнае міграцыі і дэмаграфічнае крызы — забясьпечыць канстытуцыйнае права на жытло кожнае ўкраінскае сям’і. Абавязаць будаўнічыя манаполіі будаваць сацыяльнае жыльлё за даступнымі коштамі.
  • Узмацніць абарону дзяржаўнай мяжы і ліквідаваць каналы нелегальнае міграцыі. Выкараніць карупцыйныя схемы беззаконнага наданьня грамадзянства Ўкраіны і ўвесьці крымінальную адказнасьць за фіктыўнае запрашэньне патэнцыйных эмігрантаў.
  • Прыняць новы Закон аб грамадзянстве, згодна якому грамадзянства надаваць толькі тым асобам, якія нарадзіліся ва Ўкраіне, альбо зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі. Пазбаўляць натуралізаваных іншаземцаў украінскага грамадзянства за крымінальныя злачынствы.
  • Стварыць адзіны дзяржаўны ворган па пытаньнях міграцыйнае палітыкі. Увесьці адзіную сыстэму біямэтрычнага кантролю (база зьвестак адбіткаў пальцаў, сятчаткі вачэй і г.д.). Укласьці ўгоды зь іншымі краінамі аб павяртаньні нелегалаў.
У пытаньнях мовы:
  • Увесьці Закон «Аб абароне ўкраінскае мовы» замест дзейнага «Аб мовах ва Ўкраінскай ССР». Стварыць Дзяржаўны камітэт моўнае палітыкі, які б адказваў за абарону і распаўсюджаньне ўкраінскае мовы.
  • Забясьпечыць сынхронны гукавы пераклад дзяржаўнаю моваю іншамоўных выступаў, перадач, фільмаў на тэлебачаньні і радыё. Зьдзяйсьняць пераклад за сродкі ўласьнікаў СМІ.
  • Увесьці абавязковы іспыт па ўкраінскай мове для дзяржаўных службоўцаў ды кандыдатаў на выбарныя пасады. Абавязаць усіх дзяржаўных службоўцаў ужываць украінскую мову на працы і ў публічных выступах.

У вонкавай палітыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люстрацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» выступае за люстрацыю[4], абмежаваньне ў правах асобаў, якія супрацоўнічалі, зьяўляліся чальцамі савецкіх спэцслужбаў, камуністаў[5]. У прыватнасьці, партыя выступае за забарону ім займаць дзяржаўныя пасады (на пэўны тэрмін — ад пяці да дзесяці гадоў). Таксама лідэр партыі, Алег Цягнібок, зьвяртае ўвагу на тое, што абсалютная большасьць дэпутатаў Вярхоўнай Рады зьяўляюцца альбо цяперашнімі, альбо былымі камуністамі. Зь іх толькі траціна зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі.

Дзейнасьць партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскай палітыцы. Яна стала праводзіць мітынгі, дэманстрацыі, пікетаваньні ў сувязі з рознымі падзеямі.

Прызнаньне УПА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны год на сьвята Пакроў (Пакроў лічыцца заступніцай украінскага казацтва і, пазьней, Украінскай паўстанчай арміі) партыя (сумесна зь некаторымі іншымі правымі і нацыяналістычнымі партыямі, сярод якіх: Украінская Народная Партыя, Кангрэс Украінскіх Нацыяналістаў і іншыя) праводзіць акцыі з патрабаваньнямі да Вярхоўнай Рады Ўкраіны прызнаць на заканадаўчым узроўні ваяроў Украінскай паўстанчай арміі барацьбітамі за незалежнасьць Украіны. Падчас правядзеньня гэтых акцыяў былі сутыкненьні з радыкальнымі прадстаўнікамі Прагрэсіўна-сацыялістычнай партыі Ўкраіны і Камуністычнай партыі Ўкраіны.

Агітацыйная кампанія ў падтрымку чысьціні ўкраінскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плякат «Мацюкі ператвараюць цябе ў маскаля»

У сакавіку — красавіку 2007 году «Свабода» выпусьціла шэраг плякатаў супраць распаўсюджваньня нецэнзурнай лексыкі (мацюкоў). Найбольш вядомы зь іх — «Мацюкі ператвараюць цябе ў маскаля». З гэтым плякатам адбыўся пэўны кур’ёз: пазьней стала вядома, што чалавек, намаляваны на плякаце, не расеец, а паляк, а само фота — праца польскага фатографа пад назвай «Вечны аптыміст»[6].

Сутыкненьні ў сувязі з помнікам «набыцьця Радзімы вугорцамі» ў Закарпацьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 студзеня 2008 году прэзыдэнты Ўкраіны Віктар Юшчанка і Вугоршчыны Ласла Шаём падпісалі дамову пра адкрыцьцё ў Будапэшце помніку ахвярам Галадамору ва Ўкраіне, а таксама пра адкрыцьцё ў Закарпацкай вобласьці помніка на гонар 1100-ых угодкаў «набыцьця Радзімы вугорцамі». Апошні быў усталяваны 15 сакавіка 2008 году на мяжы Львоўскай і Закарпацкай абласьцей, на Вярэцкім перавале. Усеўкраінскае аб’яднаньне Свабода выступае катэгарычна супраць гэтага[7].

Арґумэнты «Свабоды»:

  • Помнік сымбалізуе шматвекавую акупацыю Закарпацьця Вугоршчынай, і гэта недапушчальна для ўкраінскага народа і дзяржавы;
  • Усеўкраінскае аб’яднаньне Свабода лічыць няправільным гаварыць аб «набыцьці Радзімы вугорцамі», бо калі вугорцы дайшлі з Азіі на цяперашнія тэрыторыі, гэтыя землі ўжо былі заселеныя іншымі народамі (пераважна славянамі, у тым ліку і продкамі сучасных украінцаў). «Набыцьцё Радзімы вугорцамі» не было мірным працэсам, а, хутчэй, наадварот;
  • Вугоршчына дагэтуль не прынесла афіцыйных выбачэньняў за агрэсію і акупацыю Карпацкай Украіны ў сакавіку 1939 году.

Ідэі наконт скасаваньня аўтаноміі Крыму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» выступае за скасаваньне аўтаноміі Крыму[8].

Арґумэнты «Свабоды»:
  • Аўтаномія Крыму служыць толькі фактарам дэстабілізацыі ва Ўкраіне.
  • Вярхоўная Рада УССР прыняла (у 1990 годзе) закон аб «аднаўленьні Крымскай Аўтаномнай Рэспублікі». Паколькі Крым быў перададзены УССР у 1954 годзе, як звычайная вобласьць, нельга гаварыць аб «аднаўленьні аўтаноміі», бо Крымскай аўтаноміі ў складзе УССР да 1990 году не існавала. На думку «Свабоды», аўтаномія была навязаная Ўкраіне Расеяй, каб у будучыні паспрабаваць адабраць альбо зрабіць там залежную, марыянэткавую дзяржаву ўзору Абхазіі ці Паўднёвай Асэтыі.

Супрацоўніцтва зь іншымі партыямі, рухамі, грамадзкімі арганізацыямі замежжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя супрацоўнічае зь некаторымі палітычнымі арганізацыямі іншых краінаў. Гэта Нацыянальны фронт у Францыі, Forza Nuova у Італіі, Аўстрыйская Партыя Свабоды ды Суполка за будучыню ў Аўстрыі. Таксама партыя актыўна супрацоўнічае з украінскімі нацыянальнымі арганізацыямі за мяжой Украіны, у прыватнасьці ў Чэхіі, Партугаліі ды іншых краінах.

Салідарнасьць зь Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 чэрвеня 2006 году ў Львове адбылася прэсавая канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі лідэр УА «Свабода» Алег Цягнібок, старшыня Руху Салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, і луганскі студэнт, удзельнік абароны Плошчы Каліноўскага ў Менску Арцём Чысталёў. Канфэрэнцыя была прысьвечаная ўкраінска-беларускай салідарнасьці й сумесным антыімпэрскім дзеяньням украінскіх і беларускіх нацыяналістых.[9]

25 сакавіка 2011 году УА «Свабода» разам зь беларускімі нацыяналістымі правяло акцыю ў гонар угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пад амбасадай Рэспублікі Беларусь. Ад УА «Свабода» выступалі: старшыня Кіеўскай гарадзкой арганізацыі партыі Андрэй Ільленка, тасама выступалі: Руслан Андрэйка, Юры Наявы. Зь беларускага боку выступалі: старшыня Руху Салідарнасьці "Разам" і Беларускага Цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык, старшыня «Правага Альянсу» Юры Карэтнікаў, палітвязень Арцём Дубскі. Украінскія і беларускія нацыяналісты вымагалі ад беларускіх ўладаў спыніць русіфікацыю ў Беларусі, вызваліць палітычных зьняволеных, вымагалі правядзеньня чэсных і адкрытых выбараў. Таксама абодва бакі нагалошвалі на падабенстве палітычнае сытуацыі ў абодвух краінах. Ў канцы акцыі беларускія прадстаўнікі ды кіраўніцтва УА «Свабода» паспрабавалі перадаць дэклярацыю з вымогамі, агучанымі на мітынгу ў пасольства, але прадстаўнікі пасольства адмовіліся прыняць дэлегацыю.[10][11]

Удзел у выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Цягнібок, лідэр партыі
Вядомы ўкраінскі кінарэжысэр, удзельнік УА «Свабода» Юры Ільленка (2008)
Мітынґ з патрабаваньнямі правядзеньня новых выбараў у ВРУ (Кіеў, 9 чэрвеня 2009)

Партыя прымала ўдзел ў агульнанацыянальных выбарах ад 1994 году.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя не здабыла ніводнага мандату ў Вярхоўнай Радзе, аднак чатыры прадстаўнікі партыі сталі дэпутатамі Львоўскай абласной рады. Таксама партыя атрымала сваіх прадстаўнікоў і ў іншых меншых радах Заходняй Ўкраіны.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На выбарах у Вярхоўнаю Раду Ўкраіны 1998 году партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блёку «Менш словаў», атрымала 0,17%[12] галасоў і не патрапіла ў Вярхоўную Раду. Аднак па аднамандатнай акрузе ў Львоўскай вобласьці перамогу атрымаў Алег Цягнібок, будучы лідэр партыі.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2002 году і прэзыдэнцкія выбары 2004 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя прымала ўдзел у выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2002 году ў складзе выбарчага блёку Віктара Юшчанкі Наша Ўкраіна[12]. У Вярхоўную Раду патрапіў толькі Алег Цягнібок. На выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2004 партыя падтрымала кандыдатуру Віктара Юшчанкі.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2006 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2006 партыя пайшла самастойна і атрымала 91 321 голас выбаршчыкаў, або 0,36% (васемнаццатае месца сярод усіх партыяў і блёкаў)[13]. У часе выбараў Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны зьвярнулася да Генэральнай Пракуратуры Ўкраіны з просьбай забараніць дзейнасьць партыі, бо, па меркаваньні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, праграма партыі парушае Канстытуцыю Ўкраіны. Аднак скарга Цэнтральнай Выбарчай Камісіі была адхіленая, і партыя змагла прыняць удзел у выбарах. І, хоць партыя не атрымала ніводнага мандату ў Вярхоўную Раду, аднак змагла прайсьці і сфармаваць фракцыі ў некаторых раённых і ў Львоўскай абласной радзе.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя таксама пайшла самастойна і атрымала 178 660 галасоў выбаршчыкаў, або 0,76% (восьмае месца сярод усіх партыяў і блёкаў). Найбольшую падтрымку партыя атрымала ў Тэрнопальскай (3,44%), Івана-Франкоўскай (3,41%), Львоўскай (3,06%), Валынскай (1,45%) абласьцях, а таксама ў Кіеве (1,25%), і па замежнай выбарчай акрузе (2,28%)[14][15].

Першая «пяцёрка» сьпісу партыі:
Перадвыбарны плякат «Свабоды»
Мітынг у гонар стагодзьдзя ад нараджэньня Сьцяпана Бандэры. 1 студзеня 2009 году
Аўтаномная рэспубліка,
вобласьць,
альбо горад
дзяржаўнага значэньня
Сьцяг
адзінкі
Месца па
рэгіёну
Колькасьць
галосоў «за»
партыю, на Выбарах ў
Вярхоўную Раду
Ўкраіны
2006 году
Адсотак
галасоў «за»
Месца па
рэгіёну
Колькасьць
галасоў «за»
партыю, на Выбарах ў
Вярхоўную Раду
Ўкраіны
2007 году
Адсотак
галасоў «за»
Аўтаномная Рэспубліка Крым Flag of Crimea.svg
34
532
0.05%
16
827
0.09%
Віньніцкая вобласьць Flag of Vinnytsia Oblast.svg
23
1 374
0.14%
8
4 120
0.47%
Валынская вобласьць Flag of Volhynian Oblast.png
15
3 347
0.55%
7
8 215
1.45%
Днепрапятроўская вобласьць Flag of Dnipropetrovsk Oblast.png
31
1 853
0.10%
11
4 471
0.27%
Данецкая вобласьць Flag of Donetsk Oblast.svg
34
835
0.03%
13
2 123
0.08%
Жытомірская вобласьць Flag of Zhytomyr Oblast.svg
28
942
0.13%
9
2 566
0.39%
Закарпацкая вобласьць Flag of Transcarpathian Oblast.png
32
1 027
0.17%
7
2 670
0.54%
Запароская вобласьць Flag of Zaporizhzhya Oblast.png
33
609
0.06%
12
1 968
0.21%
Івана-Франкоўская вобласьць Flag of Ivano-Frankivsk Oblast.png
7
10 266
1.28%
3
26 792
3.41%
Кіеўская вобласьць Flag of Kyiv Oblast.png
20
1 904
0.19%
7
6 146
0.67%
Кіраваградзкая вобласьць Flag of Kirovohrad Oblast.png
27
728
0.13%
11
1 207
0.25%
Луганская вобласьць Flag of Luhansk Oblast.png
33
429
0.03%
15
798
0.06%
Львоўская вобласьць Flag of Lviv Oblast.png
6
33 829
2.23%
4
45 681
3.06%
Мікалаеўская вобласьць Flag of Mykolaiv Oblast.png
29
702
0.11%
11
1 137
0.20%
Адэская вобласьць Flag of Odesa Oblast.svg
28
1 338
0.12%
13
1 771
0.17%
Палтаўская вобласьць Flag of Poltava Oblast.svg
25
1 339
0.15%
10
2 378
0.30%
Ровенская вобласьць Flag of Rivne Oblast.png
20
1 439
0.22%
7
6 680
1.12%
Сумская вобласьць Flag of Sumy Oblast.png
23
903
0.13%
11
1 335
0.21%
Тэрнопальская вобласьць Flag-of-Ternopil-Oblast.svg
7
13 317
1.97%
3
22 886
3.44%
Харкаўская вобласьць Flag of Kharkiv Oblast.svg
24
1 556
0.10%
12
2 928
0.22%
Хэрсонская вобласьць Flag of Kherson Oblast.jpg
34
402
0.07%
12
1 010
0.20%
Хмяльніцкая вобласьць Flag of Khmelnytskyi Oblast.svg
18
2 457
0.31%
7
3 461
0.48%
Чаркаская вобласьць Flag of Cherkasy Oblast.png
18
1 670
0.23%
7
4 851
0.73%
Чарнавіцкая вобласьць Flag of Chernivtsi Oblast.png
19
1 903
0.41%
7
3 129
0.76%
Чарнігаўская вобласьць Flag of Chernihiv Oblast.png
29
743
0.11%
11
1 645
0.28%
Кіеў Flag of Kiev.svg
17
5 490
0.37%
7
17 105
1.25%
Севастопаль Sevastopol-flag.gif
35
105
0.05%
16
170
0.09%
Замежная выбарчая акруга United Nations Members.svg
9
295
0.85%
4
590
2.28%
Украіна Flag of Ukraine.svg
18
91 321
0.36%
8
178 660
0.76%

Датэрміновыя выбары ў Кіеўскую гарадзкую раду (2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На датэрміновых выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2008 году партыя заняла дзявятае месца сярод трыццаці сямі партыяў і блёкаў, атрымаўшы 2,08%[16] галасоў пры неабходным для праходжаньня трохадсоткавым бар’еры. Кіраўнік партыі Алег Цягнібок быў кандыдатам на пост гарадзкога мэра Кіева, ён атрымаў каля 1,37%[17] (восьмы зь сямідзесяці кандыдатаў).

Мясцовыя выбары ў Тэрнопальскай вобласьці 2009[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гэтых выбарах партыя ўпершыню здабыла першае мейсца. Партыю падтрымалі 154 038 выбаршчыкаў, альбо 34,69%. Партыя атрымала 50 са 120 мандатаў у абласной радзе, а яе прадстаўнік, Аляксей Кайда, стаў галавой Тэрнопальскай абласной рады.

Прадстаўніцтва ў абласных радах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На дадзены момант, усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода» мае ў іх наступныя прадстаўніцтва:

Абласная
рада
Сьцяг
вобласьці
Агульная колькасьць
дэпутатаў у радзе
Колькасьць
галасоў «За»
у адсотках
Колькасьць
перамог ў
аднамандатных акругах
Агулам
дэпутатаў ад «Свабоды»
Тэрнопальская абласная рада Flag of Ternopil Oblast.jpg
120
34,69%
50
Львоўская абласная рада Flag of Lviv Oblast.png
116
25,98%
16
41
Івано-Франкоўская абласная рада Flag of Ivano-Frankivsk Oblast.png
114
16,60%
5
17
Валынская абласная рада Volyn flag.svg
80
7,44%
1
6
Ровенская абласная рада Flag of Rivne Oblast.png
80
6,34%
1
5
Чарнавіцкая абласная рада Flag of Chernivtsi Oblast.png
104
3,90%
1
4
Кіеўская абласная рада Flag of Kiev Oblast.svg
148
3,48%
0
5
Хмяльніцкая абласная рада Flag of Khmelnytskyi Oblast.svg
104
4,06%
1
4

Выбары прэзыдэнта ва Ўкраіне (2010)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя высунула свайго старшыню, Алега Цягнібока, на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на ХХІ зьезьдзе, які адбыўся 22 кастрычніка 2009 году[18]. Ён быў арэгістраваны Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны 30 кастрычніка 2009 году[19]. Атрымаў 1,43% галасоў выбарцаў (восьмае мейсца).[20]

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2012 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя дамовілася са Усеўкраінскім аб’яднаньнем «Бацькаўшчына» аб ўзгадненьні кандыдатаў ў мажарытарнай частцы выбараў. З 225 акругаў ў 35 балатуюцца прадстаўнікі «Свабоды». У прапарцыйнай частцы партыя ідзе асобным сьпісам. У выніку, партыя атрымала 10,44% галосоў і 25 месцаў па сьпісу. Яшчэ 12 прадстаўнікоў партыі сталі дэпутатамі ў мажарытарных акругах. Такім чынам, агулам партыя атрымала 37 мандатаў. Партыя сфарміравала чацьвертую па колькасьці дэпутацкую фракцыю пасьля Партыі рэгіёнаў, «Бацькаўшчыны» ды «УДАРу». Прадстаўнік партыі Руслан Кашулінскі быў абраны намесьнікам старшыні Вярхоўнай Рады.

Svoboda-2012.png

Мясцовыя выбары 2010 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гэтых выбарах партыя значна палепшыла свае прадстаўніцтвы ў мясцовых саветах. Партыя выйшла на першае месца па колькасьці атрыманых мандатаў на выбарах ў Львоўскую ды Івана-Франкоўскую абласныя рады.

Вынікі на выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свобода - 2006.png
Свобода — 2007.png
2006 2007
Олег Тягнибок 2010.PNG
Svoboda 2010.png
2010 (студзень, выбары прэзыдэнта — Алег Цягнібок) 2010 (кастрычнік, мясцовыя выбары)

Крытыка партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крытыка з боку іншых палітычных партыяў і рухаў Украіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя стала крытыкуецца рознымі палітычнымі партыямі і рухамі ва Ўкраіне, мае даволі напружаныя адносіны зь некаторымі левымі партыямі і рухамі Ўкраіны. Сярод іх, у першую чаргу, Камуністычная і Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя. Пасьля выключэньня лідэра партыі Алега Цягнібока з фракцыі «Наша Ўкраіна» партыя апынулася ў апазыцыі і да лібэральных партыяў. Прадстаўнікі левых партыяў часта вінавацяць партыю ў фашызьме ды нацызьме.[21]

Крытыка з боку замежных партыяў і рухаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя, і асабліва яе лідэр пэрыядычна зьяўляюцца на тэлеэкранах расейскіх каналаў, звычайна, каб паказаць «антырасейскія» настроі ва Ўкраіне.

Нэгатыўныя адносіны да партыі мае частка польскіх палітычных сілаў, асабліва радыкальна правых. Часопіс «Бібула», які прэзентуе такі пункт гледжаньня, называе «Свабоду» нэанацыскім спадкаемцам забойцаў з УПА. Ён лічыць, што партыя стварае пагрозу для Польшчы, бо, у выпадку здабыцьця ўлады ў Кіеве, ва Ўкраіне можа распачацца грамадзянская вайна[22].

Цікавая інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Всеукраїнське об’єднання «Свобода» — Історія(укр.)
  2. ^ Міністерство юстиції України — перелік політичних партій в Україні(укр.)
  3. ^ Національна Конституція (проект Всеукраїнського об'єднання «Свобода»)(укр.)
  4. ^ Олег Тягнибок: в Україні є лише один «рецепт» виходу з кризи - докорінне очищення влади(укр.)
  5. ^ І прийде, й об'єднає, й поведе. Витяги з виступів Олега Тягнибока в ЗМІ(укр.)
  6. ^ «Українська правда» Тягнибоки. Час прощатися(укр.)
  7. ^ Заява з приводу незаконних намагань встановити на Закарпатті чужоземну символіку(укр.)
  8. ^ Всеукраїнське об'єднання «Свобода» виступає за скасування Кримської автономії(укр.)
  9. ^ Вячаслаў Сіўчык даў прэс-канфэрэнцыю ў Львове
  10. ^ Дзень Волі ў сьвеце
  11. ^ У Києві, в білоруський День Волі, відбулась акція солідарності українських націоналістів з білоруськими патріотами(укр.)
  12. ^ а б Вибори 1998/2002(укр.)
  13. ^ Вибори 2006(укр.)
  14. ^ Вибори 2007(укр.)
  15. ^ поўны сьпіс кандыдатаў ад партыі на выбарах 2007 году ў Вярхоўную Раду Ўкраіны
  16. ^ Результати дотермінових виборів київської міської ради на сайті «Української Правди»(укр.)
  17. ^ Результати дотермінових виборів київського міського голови на сайті «Української Правди»(укр.)
  18. ^ ХХІ З’їзд ВО "Свобода" висунув Олега Тягнибока кандидатом на пост Президента України(укр.)
  19. ^ ЦВК зареєструвала ще двох кандидатів(укр.)
  20. ^ Чергові вибори Президента України 17.01.2010
  21. ^ ГЛАВНЫЙ ПОЛИТИЧЕСКИЙ ИТОГ ТЕРНОПОЛЬСКИХ ВЫБОРОВ(рас.)
  22. ^ Ukraina: Partia “Swoboda”, neonazistowska spadkobierczyni ludobójców z UPA, bliska zwycięstwa w wyborach

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Lesser Coat of Arms of Ukraine.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў