Уснаршчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уснаршчына
польск. Usnarszczyzna
Першыя згадкі: 1596
Мясцовая назва: Snarščyna
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараў
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-210
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.78333; 23.5Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.78333; 23.5
Уснаршчына на мапе Польшчы
Уснаршчына
Уснаршчына
Уснаршчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Усна́ршчына (па-польску: Usnarszczyzna, па-падляску: Snárščyna) — прысёлак ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары Уснаршчыны этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Апостала Якава ў Ласінцы[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1596 г. Ян Снарскі, войт Курашэва, атрымаў ад каралевы Ганны 4 валокі зямлі, на якой у 1618 г. быў заснаваны фальварак. Фальварак быў збольшаны ў 1638 г., калі была заснаваная суседняя Буякоўшчына. У 1876 г. была тут толькі адная хата з 6 жыхарамі, але ў 1907 г. ужо 3 хаты з 18 жыхарамі[2]. У міжваенны пэрыяд Уснаршчына прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 22 жыхароў (15 палякаў-каталікоў і 7 праваслаўных беларусаў)[3]. Вёска ў 1939 годзе налічвала ўжо 8 хатаў з 32 жыхарамі[2].

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Parafia w Łosince (пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ а б Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna, Łosinka – Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski – Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 126-129
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Mikołaj Dawidziuk-Iwacik (пол.) Galeria wykładowców. Akademia Sztuk Pięknych im. Władysława Strzemińskiego w Łodzi. Праверана 9 чэрвеня 2015 г.