Усохі (Прапойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усохі
трансьліт. Usochi
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Гіжэнскі
Насельніцтва: 7 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213242
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′54″ пн. ш. 31°5′30″ у. д. / 53.54833° пн. ш. 31.09167° у. д. / 53.54833; 31.09167Каардынаты: 53°32′54″ пн. ш. 31°5′30″ у. д. / 53.54833° пн. ш. 31.09167° у. д. / 53.54833; 31.09167
Усохі на мапе Беларусі ±
Усохі
Усохі
Усохі
Усохі
Усохі
Усохі

Усо́хі[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Ўсохі быццам паходзіць ад таго, што калі прыйшлі першыя насельнікі, тут быў усохлы лес (сухастой)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажылы сьведчаць, што вёска Ўсохі ўзьнікла да адмены прыгону (т. б. да 1861). На мапах назва Ўсохі адзначаецца з 2-й паловы XVIII стагодзьдзя[3].

Вяскоўцы займаліся выганкай смалы і інш. Тут былі смалакурні, таму ўсохцаў называюць смалякамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2011 год — 7 чалавек[1]
  • 2010 год — 8 чалавек
  • 1999 год — 58 чалавек
  • 1926 год — 300 чалавек[3]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслугаў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282
  3. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 583.
  4. ^ Сайт раённай адміністрацыі