Усходняя Эўропа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоным колерам вызначана Ўсходняя Эўропа.

Усхо́дняя Эўро́па — усходняя частка Эўропы. Існуе некалькі вызначэньняў Усходняй Эўропы, заснаваны на культурных, геаграфічных, палітычных і іншых прыкметах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу часу гэты тэрмін некалькі разоў мяняў свой сэнс. Да Другой Сусьветнай вайны паўночная частка мяжы паміж Усходняй і Цэнтральнай Эўропай праходзіла па рацэ Эльбе, паміж славянамі і германцамі. Да Ўсходняй Эўропы адносіліся краіны Балканскай паўвыспы, а так сама часткі Аўста-Вугоршчыны і Расейскай імпэрый (за выключэньнем Каўказу).

У гады Халоднай вайны да Ўсходняй Эўропы адносілі ўсе краіны Эўропы якія ўваходзілі ў блёк Варшаўскай дамовы, і Югаславію, якая не ўдзельнічала ў Варшаўскай Дамове, і Альбанію, якая выйшла зь яе пазьней.

Вызначэньне ААН[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з вызначэньнем ААН, да Ўсходняй Эўропы адносяць наступныя краіны:

Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына Сьцяг Малдовы Малдова Сьцяг Польшчы Польшча Сьцяг Румыніі Румынія Сьцяг Расеі Расея Сьцяг Славаччыны Славакія Сьцяг Украіны Украіна

Сьцяг Чэхіі Чэхія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усходняя Эўропасховішча мультымэдыйных матэрыялаў