Усход-6

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Усход-6» — шосты й апошні пілятуемы касьмічны карабель з сэрыі «Усход». Першы ў сьвеце касьмічны карабель пілятуемы жанчынай.

Апісаньне палёту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адначасова з «Усходам-6» у космасе знаходзіўся касьмічны карабель «Усход-5», які пілятаваў касманаўт Валер Быкоўскі. У гэтым сумесным вылеце вырашаліся задачы мэдыцынскага, тэхнічнага й палітычнага характару. Вывучаўся ўплыў касьмічнага палёту на арганізмы мужчыны й жанчыны, у прыватнасьці, у гэтым палёце была канчаткова вырашаная праблема харчаваньня касманаўтаў. Касманаўты мелі чатырохразовае харчаваньне, якое складаецца з розных натуральных прадуктаў, і стала ясна, што касманаўт можа нармалёва харчавацца самай рознай зямною ежаю.

Адмыслова для палёту Церашковай была распрацаваная канструкцыя скафандра, прыстасаваная для жаночага арганізма, некаторыя элемэнты карабля таксама былі зьмененыя пад магчымасьці жанчыны.

Больш за ўсё часу занялі экспэрымэнты па радыёсувязі. Касманаўты выходзілі на сувязь зь Зямлёю на кароткіх і ўльтракароткіх хвалях, а таксама вёўся радыёабмен непасрэдна паміж караблямі, каардынуючы свае дзеяньні й параўноўваючы вынікі назіраньняў.

Гэты палёт таксама выкарыстоўваўся для прапаганды дасягненьняў сацыялізму. Па-першае, дэманстравалася, што жанчыны маюць у СССР тыя ж магчымасьці, што й мужчыны, а па-другое, палёт даказваў надзейнасьць савецкай касьмічнай тэхнікі, што павінна было сымбалізаваць надзейнасьць усяго савецкага ладу.

Экіпаж[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]