Усьнея квітучая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усьнея квітучая
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелАскаміцэты
КлясаЛеканараміцэты
АтрадЛеканаральныя
СямействаПармэліевыя
РодУсьнея
ВідУсьнея квітучая
Бінамінальная намэнклятура
Usnea florida

Усьнея квітучая (Usnea florida) — від шматгадовых[1] травяністых расьлінаў роду усьнея сямейства пармэліевыя.

Арэал і месцы расьсяленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя і Цэнтральная Эўропа, Азія, Паўночная і Цэнтральная Амэрыка. У Беларусі адзначаны ў Берасьцейскай (Камянецкі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Лепельскі, Аршанскі, Расонскі і Сеньненскі раёны), Гомельскай (Добрускі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) вобласьцях.[1]

Расьце на ствалах і галінах лісьцевых дрэваў, галінах елкі ў старых шыракалістых і іглічных лясах з павышанай вільготнасьцю паветра.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слаявішча ніцяна-кусьцістае, адсталае ад аснаваньня, амаль аднолькавай даўжыні і шырыні (5—10 см), шэра- або попельна-зялёнае, з разьбежнымі ва ўсе бакі пад шырокім вуглом грубаватымі галінкамі, амаль заўсёды заканчваецца апатэцыямі.[1] Галінкі аднолькавай таўшчыні па ўсёй даўжыні і толькі да вяршыні становяцца больш тонкімі.[2] Апатэцыі шматлікія, круглявыя, дыямэтрам 3-8 мм.[1] Споры акруглыя ці ледзь падоўжаныя, 7-8×9 мкм.[2]

Зьмяшчае спэцыфічную для лішайнікаў усьнінавую кісьлю, якая валодае моцнымі антыбіятычныя ўласьцівасьцямі.[2]

Сынонімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Usnea barbata subsp. florida (L.) Vain., 1890
  • Usnea barbata var. florida (L.) Fr.

Ахова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выданьня (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Латвіі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Уснея квітучая ў Чырвонай кнізе Беларусі (рас.)
  2. ^ а б в Лекарственные растения и и их приименение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лекарственные растения и и их приименение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усьнея квітучаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў