Усінск (гарадзкая акруга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усінская гарадзкая акруга
рас. Городской округ Усинск, комі-зыр. Ускар каркытш
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус меская акруга
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Усінск
Дата ўтварэньня 2006
Глава адміністрацыі Аляксандар Цян
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 43 283 чал.[1]
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 30 600 км²
Месцазнаходжаньне Усінскай гарадзкой акругі
Усінская гарадзкая акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82144
Паштовыя індэксы 169710, 169711, 169712
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Меская акруга Ўсі́нск (па-расейску: Городской округ Усинск, комі-зыр. Ускар каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акруга знаходзіцца ў паўночнай частцы рэспублікі Комі, празь яе праходзіць Паўночны палярны круг. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Іжэмскім, Пячорскім раёнамі, мескай акругай Інта, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці. Плошча акругі складае 30 600 км². На яе тэрыторыі працякаюць рэкі Пячора, Уса, Колва, Лыжа, Лая і Вялікая Сыня.

У склад акругі ўваходзяць горад Усінск, пгт Парма і селськія паселішчы Вусьць-Лыжынскае, Вусьць-Усінскае, Колвінскае, Мутнамацярыцкае, Усадорскае, Шчальябоскае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губэрню. З 1921 году — у Іжма-Пячорскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У 1929 годзе тэрыторыя акругі апынулася ў Іжэмскім раёне, а потым з раёну быў выдзелены асобны Ўхцінскі раён.

Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 43 283 чалавекі, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пасёлку Сыня Пячорскага раёну ўва Ўсінск адыходзіць адгалінаваньне Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад зьвязаны з цэнтральнай часткай Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Усінск з навакольнымі пасёлкамі і горадам Пячора. Маецца аэрапорт мясцовага ўзроўню.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]