Утрэхцкая унія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа гішпанскіх Нідэрляндаў, Утрэхцкая унія[1] (1579)

Утрэхцкая унія — ваенна-палітычны саюз спачатку пяці, а затым сямі правінцый (Галяндыя, Зэляндыя, Утрэхт, Гэлдэрлянд, Авэрэйсэл, Фрысьлянд, Гронінген) Паўночных Нідэрляндаў, створаны 23 студзеня 1579 году ў Утрэхце супраць Гішпаніі.

У ходзе Нідэрляндзкай буржуазнай рэвалюцыі паўднёвыя правінцыі краіны 6 студзеня 1579 году заключылі Араскую унію, накіраваную на захаваньне улады гішпанскага караля Філіпа II Габсбурга. У адказ пяць паўночных правінцый (пазьней да іх далучыліся яшчэ дзьве правінцыі) 23 студзеня 1579 году заключылі ў Утрэхце унію супраць гішпанскай улады, якая спрабавала аднавіць панаваньне ў Нідэрляндах, фактычна страчанае ў ходзе рэвалюцыі, і супраць унутранай феадальна-каталіцкай рэакцыі.

Артыкулы Утрэхцкай уніі прадугледжвалі сумеснае вядзеньне рэвалюцыйнай вайны, непарыўнасьць саюза, вядзеньне агульнай зьнешняй палітыкі, стварэньне агульнай арміі, адзінай манэтнай сыстэм.

Утрэхцкая унія, якая фармальна не абвяшчала аб зрыньваньні гішанскага караля, разам з тым не пакідала месца для рэальна дзеючай каралеўскай улады. Прадугледжвала фэдэратыўны палітычны лад.

Заключэньне Утрэхцкай уніі заклала аснову самастойнага дзяржаўнага існаваньня Рэспублікі Злучаных правінцый (да Утрэхцкай уніі далучыліся таксама многія гарады Фляндрыі і Брабанта, але ў 1580-х гг. 16 стагодзьдзя яны былі заваяваныя гішпанскімі войскамі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ На мапе выдзелена блакітным колерам.