Ушанскі сельсавет (Бярэзінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ушанскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Уша
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1715
Паштовыя індэксы 223310
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Уша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ўша.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Машчаніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ва Ўшанскі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскаму раёну.

21 сьнежня 2007 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Баравіно, Белічаны, Ляжына зь ліквідаванага Ляжынскага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца, Сялянка, Уша — перададзеныя ў склад Бярэзінскага сельсавету[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]