Талес зь Мілету

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фалес зь Мілету»)
Талес зь Мілету
Θαλῆς ὁ Μιλήσιος
Род дзейнасьці філязофія
Дата нараджэньня 625 да н. э.
Месца нараджэньня Мілет
Дата сьмерці 547 да н. э.
Месца сьмерці Мілет
Прычына сьмерці сонечны ўдар[d][1]
Занятак матэматык, філёзаф, астраном, фізык, інжынэр, пісьменьнік, geometer, настаўнік
Навуковая сфэра філязофія і матэматыка
Бацька Эксамій[d]
Маці Клеабуліна[d]

Талес зь Мілету (ст. грэц. — Θαλῆς ὁ Μιλήσιος) — старажытнаґрэцкі філёзаф, айцец ґрэцкай філёзофіі, пан «Сямі мудрацоў». Належаў да Мілецкай школы вучоных.

Жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Талес быў сынам Эксамія зь Мілету і жыў паводле большасьці сьведчаньняў між 35-й і 58-й алімпіядамі, г. зн. паміж 640 і 545 гадамі да н. э. Большасьць дасьледчыкаў прымае ў якасьці датаў яго жыцьця 625—547 гг.[2] Герадот сьцвярджае, што Талес па паходжаньні быў фінікійцам, і, мажліва, сэміцкая кроў у гэным выпадку стала крыніцай яго таленту. Калі Талес быў маладым чалавекам, Мілет, у той час «заможнае і магутнае места» і маці шматлікіх калёніяў, трапіў пад кіраваньне тырана Трысабула. Талес, мажліва па гандлёвых справах, наведваў Эґіпет, дзе пазнаёміўся з гэаметрыяй і астранамічнымі вылічэньнямі. Мажліва, што ў Эґіпце ён атрымаў веды ў ґэалёґіі. Падчас панаваньня Крэза мілетыйцы аднавілі незалежнасьць, і Талес прапанаваў мяшчанам ня дапамагаць лідыйскаму каралю ў яго змаганьні Кіру — гэтая парада выратавала места.[3]

Крыніцы аб Талесе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невядома, ці пісаў штосьці Талес.[4] Паводле няпэўнага паданьня, Талес пакінуў шэраг твораў, у тым ліку філёзофскую працу «Аб пачатках» на якую спасылаюцца Сенэка, Плутарх і Гален. Аднак найпэўней, што то несапраўднае сачыненьне, складзенае не раней за пачатак нашага летавылічэньня. Ува ўсялякім выпадку, да нас не дайшло нават фрагмэнтаў твораў Фалеса і хутчэй за ўсяго, ён не пісаў нічога наогул, абмяжоўваючыся вусным выкладаньнем.[5] Аб вучэньні Фалеса нам паведамілі Платон, Арыстоцель, а мажліва і Гіпій.[6][7]

Уплыў на творчасьць Талеса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґрэкі ўспрынялі некаторыя формы ўсходняга мысьленьня і ўдыхнулі ў іх новае жыцьцё. [8] Сьветапогляд Талеса быў да таго шырокім, што яго магла інспіраваць толькі даволі шырокая сьветапоглядная ўстаноўка. Сувязь “комплексу душы” мы можам знайсьці ў даволі распаўсюджаным на Блізкам Усходзе міталёґічным уяўленьні аб сувязі ўраджаю, і як вынік, самога жыцьця, зь вільготай. Але ўплыў мог быць ня толькі ўсходнім — Арыстотэль праводзіць аналёґію між поглядам Талеса і “паэтамі” якія ўважалі Акіян і Тэфіду першапачынальнікамі ўсяго сутнага, а сьведкамі клятвы багоў прэзэнтавалі воду — раку Стыкс, якая акружала цэзарства мёртвых. Уяўленьне аб тым, што зямля трымаецца на вадзе, зыходзіць пэўна, з эґіпецкае міталёґіі, дзе Зямля ўяўлялася ў выглядзе плоскай талеркі, якая плавае ў вадзе, тады як Сонца паказвацца плывучым па небу ў лодцы. Пры гэтым, то не столькі міт, колькі штодзённае ўяўленьне эґіпцяніна, даступнае разуменьню чужынца, які знаёміцца са звычаямі краю, і тым больш рэпрэзентатару такога зьвязнага з морам народа як іанійцы.[9]

Вучэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астраномія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Веды аб бабілёнскай астраноміі Талес атрымаў, хутчэй за ўсяго, зь Фінікіі і Лідыі. Знаёмства з астранамічнымі вылічэньнямі дазволілі яму прадбачыць сонечнае зацямненьне 585 году да н. э. Яму прылічаецца таксама ўсталяваньне часу раўнадзенствіяў і сонечных стаяньняў, адкрыцьцё гадавога руху Сонца на тле зорак; таксама ён усталяваў працягласьць году ў 365 дзён ды іншае. [10]

Матэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разам зь Пітагорам Талес падзяляе славу заснавальніка навуковае матэматыкі. Кажуць, што ён першым улічыў трохкутнік у кола, усталяваў роўнасьць вэртыкальных вуглоў, вуглоў пры аснове раўнабедранага трохкутніка, частак, на якія кола падзяляецца дыямэтрам, ды іншае.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як ґэоґраф, Талес, паводле недакладнага паданьня, быў аўтарам «Марской астралёґіі», гэта значыць, дапаможніка па навіґацыі па зорках, хаця яе аўтарства прыпісваюць таксама самосцу Фоцы. Дакладна вядома, што Талес тлумачыў разлівы р. Ніл пасaтамі, якія дуюць супраць цячэньня ракі.

Філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Талес быў матэрыялістам а яго тэорыі — матэрыялістычнымі.[11] Захавалася даволі дакладнае ўяўленьне аб філёзофскіх поглядах Талеса. Ёсьць вялікае мноства цытатаў, якія традыцыйна прыпісваюцца як Талесу так і іншым мудрацам, напрыклад: «Не прыгажуйся зьнешнасьцю, але будзь гожы справамі», «Якія паслугі зробіш бацькам, тыя ж чакай у старасьці ад дзецяў» і г. д. Аднак ёсьць шэраг цытатаў, якія маюць асаблівы характар. Вось яны ў рэдакцыі Плутарха:

“Што найстарэй за ўсяго? — Бог, бо ён не народжаны. Што найбольшае за ўсяго? — Прастора, бо яна ахоплівае цэлы сьвет, у якім зьмяшчаюцца рэчы. Што найцудоўней за ўсяго? — Сьвет, бо ўсё, што цудоўна створана, ззьяўляецца яго часткай. Што найразумней за ўсяго? — Час, ён ужо спарадзіў адно й спарадзіць іншае. Што агульна ўсім? — Надзея: яе маюць і тыя, у каго няма анічога іншага. Што найкарысьней за ўсяго? — Цнота, бо дзякуючы ёй ўсё іншае можа знайсьці сабы прымяненьне і стаць карысным. Што найшкоднейшае? – Загана, бо ў яе прысутнасьці сапсуецца амаль усё. Што наймацнейшае? — Неабходнасьць, бо яна неперадольваецца. Што найлягчэйшае? — Тое, што адпавядае натуры, бо нават асалода часьцяком стамляе”.[12]

У гэных цытатах бычны наяўны пераход ад звычайнае жыцьцёвае мудрасьці да трывалых і глыбокіх установак сьветапогляду, якія ўлучаюць момант рацыянальнага тлумачэньня.[13]

Філёзофская сыстэма Талеса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыя гэткая: Талесу належылі два комплексу ідэяў: першы, тычыцца пачатку сьвету, “комплекс вады”, а другі — “комплекс душы”. Сынтэз дзьвух аспэктаў ці тэндэнцый дае першую ў гісторыі навуцы філёзофскую адукацыю.

“Комплекс вады”[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Талес уважаў воду за першапачатковы элемэнт ці першасную субстанцыю. Пры гэтым, вада не толькі “пачатак”, але й “стыхія” усіх рэчываў і знаходзіцца ў сталым руху. Такая тэорыя была цалкам матэрыялістай і не дапушчала нейкага іншага першачыньніка – духоўнага альбо інтэлектуальнага.[14]

Вось што паведамляе на гэты конт Арыстотэль:

“Колькасьць і форму для гэткага пачатку не зацемляюць усі аднолькава, але Талес – пачынальнік такога кшталту філёзофіі – уважае яго вадой (у выніку чаго ён і выказаў меркаваньне, што зямля знаходзіцца на вадзе… Да такой прапановы ён, можна думаць, прыйшоў, відзячы, што ежа усіх істот – ёсьць вільготнай і што само цяпло атрымоўваецца зь вільготнасьці і ім жыве…а таксама таму, што насеньне усяго (што ёсьць) маюць вільготную натуру, а ў вільготных рэчываў пачаткам іхняй прыроды лічыцца вада”.[15]

Але ці паходзяць у Талеса паветра, агонь і зямля таксама з вады? Спэцыяльна аб такой пастаноўцы пытаньня Арыстотэль не гавора, але ў пазьнейшае даксаґрафіі, у Іпаліта мы чытайма:

“Ён (Талес) мовіў, што вада ёсьць пачатак і канец усяго, бо зь яе шляхом зьгушчэньня і выпарэньня складаецца ўсё і ўсё ёю падтрымліваецца, у выніку чаго адбываюцца хваляваньні зямлі ды віхоры і рухі сьвяцілаў, і ўсё захпляецца і цячэ адпаведна натуры першачыньніка ўсяго сутнага”.[16]

Пэўна, што Талес першым сфармуляваў, у якасьці здагадкі, не ўзведзенай яшчэ ў агульны прынцып, вучэньне аб узьнікненьні ўсіх рэчываў і стыхій з першапачатка і адваротнага зьнішчэньня, г.зн. раскладаньня ў яго. Але і нельга выключыць таго, што Фалес прытрымліваўся больш прымітыўнага ўяўленьня: зямля ўзьнікае з вады ў тым сэнсе, што яна першапачаткова была пакрыта вадой, а пасьля вызваляецца зь яе падчас высыханьня (выпарэньня) першаснае вільготы.[17]

Наконт вучэньня аб вадзе як аб першачыньніцы захаваўся жарт — Талес упаў у калодзец, свой улюблёны першаэлемэнт.[18]

«Комплекс душы»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У “комплексе душы” захавалася дзьва палажэньні. З аднаго боку, “Арыстотэль і Гіпій сьцвярджаюць, што ён прысвойваў душу нат бяздухоўным целам, спасылаючыся на маґніт і бурштын”.[19][20] У Арыстоцеля мы чытайма:

“Пэўна, таксама і Талес, слухаючы тое, што аб ім распавядаюць, уважаў душу нейкім рухаючым пачаткам, кажучы, што маґніт мае душу, бо ён прыцягвае жалеза”.[21][22]

Але ёсьць і іншае палажэньне, якое прыпісваецца Талесу:

“Некаторыя кажуць, што душа зьмешана з усім, і магчыма, Талес таму уважаў, што ўсё поўна багамі”.[23][24]

Такім чынам, увесь сьвет, паводле Талеса, у якойсьці-та ступені мае душу і працяты жыцьцём. Такое вучэньне атрымала ў гісторыі філёзофіі назву гілёзаізму (ст.-грэц. hylē – мвтэрыя, zoē – жыцьцё). Яно зыходзіць карэньнямі ў міталёґію, аднак у Талеса атрымоўвае ўжо няміталёґічны сэнс. Натура, прырода як адзінае і жывое цэлае валодае, згодна яму, нутраным прынцыпам руху, “рухаючым пачаткам”, каторы і азначаецца зьвычнымі тэрмінамі “душа” і “богі”.[25]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Λαέρτιος Δ. Βίοι καὶ γνῶμαι τῶν ἐν φιλοσοφίᾳ εὐδοκιμησάντων (стар.-грэц.) — 0300.
  2. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.41
  3. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.278
  4. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279
  5. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.42
  6. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.42
  7. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279
  8. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.281
  9. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.43-44
  10. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.41
  11. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.280
  12. ^ Плутарх, Пир семи мудрецов, Т. I. — М., 1907; (Septem sapientum convivium.) 9, б. 153, cd.
  13. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б. 42
  14. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б. 279—280
  15. ^ Аристотель. Метафизка. — М.- Л., 1934 (Metaphysica) Т. І, 3, 938 b
  16. ^ Diels H. Doxographi Graeci. Berolini et Lipsiae, 1879, 1929/ б. 555
  17. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б. 44
  18. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б. 279—280
  19. ^ Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов. — М. 1979; Diogenis Laertii vitae philosophorum. Rec. H. S. Long. London, 1958 / I, б. 24
  20. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. – (Тайны древних цивилизаций) б. 279
  21. ^ Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 405а
  22. ^ Аристотель. О душе. — М. (De anima) Т. І, 5, 411а
  23. ^ Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 411а
  24. ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. – (Тайны древних цивилизаций) б.279
  25. ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б. 44

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Талес зь Мілетусховішча мультымэдыйных матэрыялаў