Фара Вітаўта (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 22:40, 19 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Касьцёл Сьвятога крыжа і Ўзьнясеньня Сьвятой Панны Марыі або Фара Вітаўта — рымска-каталіцкі храм у Берасьці, заснаваны вялікім князем Вітаўтам. Пазьней таксама згадваецца як касьцёл Сьвятога Крыжа і Сьвятой Ганны.

Як і іншыя помнікі архітэктуры Берасьця, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаўніцтве Берасьцейскай фартэцыі.

Гісторыя

  • 1389 год — узьнікненьне першай берасьцейскай каталіцкай парафіі.
  • 1412 год — пачатак будаўніцтва мураванага (?) каталіцкага храма на вуліцы Нямецкай, на адным з бакоў Рынкавай плошчы. На думку іншых дасьледнікаў касьцёл заставаўся драўляным ажно да XVIII ст.[1]
  • 1766 год — пачатак ўзьвядзеньня новага мураванага касьцёла.
  • 1769 год — асьвячэньне новазбудаванага касьцёла.
  • 1806 год — функцыі мескай Фары перайшлі да езуіцкаму касьцёлу, бо сам Фарны касьцёл быў дрэнна збудаваны і меў слабыя падмуркі.
  • 1808 год — абодва храмы (Фара і езуіцкі) згарэлі.

Відаць, стан Фарнага касьцёла быў настолькі дрэнны, што расейскія ўлады яго ў далейшым ня ўлічвалі і разабралі пры будаўніцтве фартэцыі.

Крыніцы

  1. ^ Габрусь Т. Зруйнаваныя святыні // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 125.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі