Фляро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўвостраў Фляро з космасу, лістапад 1985

Фляро́ (па-ангельску: Fleurieu) — паўвостраў, разьмешчаны на поўдзень ад горада Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі.

Найбольш буйнымі гарадамі паўвострава зьяўляюцца Віктар-Харбар, Гулва, Янкаліла, Рапід-Бэй, а таксама вінаробны рэгіён даліна Маклярэн. Прыбярэжныя гарады Ўайтпінга і Браўнс-Біч папулярныя сярод прыхільнікаў сэрфінгу.

Паміж горадам Кейп-Джэрвіс, разьмешчаным у самым паўднёвым пункце паўвострава, і Востравам Кенгуру курсіруе паром. Паўвостраў атрымаў назву ад капітана Нікаля Бадэна ў 1802, па імю міністра марскога флёта Францыі — Шарля П’ера Клярэ, герцага Фляро.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 35°30′ пд. ш. 138°24′ у. д. / 35.5° пд. ш. 138.4° у. д. / -35.5; 138.4