Фолюш (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фолюш — мікрараён у заходняй частцы Горадні на беразе ракі Ласасянка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва мясцовасьці паходзіць ад слова хваляваць, фаляваць. «Фолюш» — месца, дзе выпрамляюць сукно (Гл.Фолюш).

Антоні Тызэнгаўз перанёс з Гарадніцы на бераг Ласасянкі (тады каралеўскае валоданьне Аўгустова) свае мануфактуры, якім не хапала воднай энэргіі Гараднічанкі. Так за мясцовасьцю замацавалася назва мануфактуры па выпраставаньню сукна.

У пачатку ХХ стагодзьдзя расейскія войскі пабудавалі на Фолюшы казармы. У 1930-я новыя казармы будавалі польскія вайскоўцы. Так за Фолюшам замацавалася слава вайсковага аб’екту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]