Фрайзінскія рукапісы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пачатак: Bose gozpodi miloztiuv’i…

Фрайзінскія рукапісы, Фрайзінскія ўрыўкі, таксама Брыжынскія ўрыўкі (па-славенску: Brižinski spomeniki) — тры рэлігійныя тэксты на старажытнаславенскай мове, запісаныя лацініцай у X—XI стагодзьдзях[1]. Уваходзяць у пэргамэнтны рукапіс біскупа-місіянэра Аўраама з баварскага гораду Фрайзінг на лацінскай мове.

Зьяўляюцца найстаражытнейшым помнікам пісьменства на славенскай мове, а таксама найстаражытнейшым тэкстам на славянскай мове, запісаных лацініцай. Упершыню выяўлены ў кляштары Фрайзінга ў 1803 годзе. Захоўваюцца ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхэне.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўляюць сабой тры артыкулы на старажытнаславенскай мове (дзьве формулы споведзі і адзін урывак павучаньня), устаўленыя ў стары лацінскі рукапіс. Рукапіс адносяць звычайна да Χ стагодзьдзя, але славянскі тэкст яе сьпісаны, хутчэй заўсё, з больш старажытнага рукапісу. Першы ўрывак па зьмесьце ўяўляе сабой агульную споведзь, другі ўрывак — гутарку, трэці ўрывак — верагодна, малітву.

Фрайзінскія рукапісы былі выдадзеныя ўпершыню Пятром Кёпенам у «Зборы славінскіх помнікаў, якія знаходзяцца за граніцамі Расеі» ў Санкт-Пецярбургу ў 1827 годзе[2]. Потым Капітарам у Glagolita Clozianus у Вене ў 1836 годзе, у хрэстаматыях Антона Янежыча, Slovenska Slovnica, s kratkim pregledom Slovenskega Slovstva ter z malim cirilskim in glagoliškim berilom za Slovence (4-е выд., 1868; 5 выд., пад загалоўкам Slovenska Slovnica za domačo in šolsko rabo, 1876), Міклашыча, Chrestomathia palaeoslovenica (1854), Васкрасенскага і інш.

Рукапісы Фрайзінга ўваходзяць у лік самых каштоўных і зьмястоўных рукапісаў Баварскай дзяржаўнай бібліятэкі. Ён прадстаўляе сабой унікальны помнік духоўнай культуры і мае вялізнае культурнае і нацыянальнае значэньне для Славеніі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кондрашов - Словенский язык. philology.ru. Праверана 2015-11-26 г.
  2. ^ Собрание словенских памятников, находящихся вне России. Составлено П. Кеппеном, магистром правоведения, доктором философии и членом разных ученых обществ. Спб., тип. имп. Воспитательного дома, 1827. XXXII, 94 с.; 1 л. илл.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Половинкин И. Н., Фрейзингенские отрывки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.