Францішак Бялінскі (1742—1809)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Францішак Бялінскі (1742-1809)»)

Франці́шак Бялі́нскі (1742-24 кастрычніка 1809, Варшава) — генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік усеагульне адукацыі. З шляхецкага роду Бялінскіх гербу Юноша, сын Міхала Бялінскага.

Староста асецкі ад 1757, чэрскі ад 1760, падкаморы надворны Аўгуста ІІІ ад 1761, у 17651795 староста штумскі, у 1780 кандыдат у мазавецкія ваяводы, у 17841793 пісар вялікі каронны. Ад 1776 сябар Адукацыйнае камісіі. Прыхільнік асьветы для ўсіх станаў і таксама для жанчынаў. Спрыяў увядзеньню новых праграмаў адукацыі на польскай мове. Першым у Рэчы Паспалітай прапанаваў стварэньне адукацыйнае сеткі для кожнага стану (парафіяльныя школы — для сялянаў і мяшчанаў, ваяводзкія — для шляхты; сэмінарыі для сьвятароў). У 17801782 — сябар Пастаяннае Рады. У 1760 атрымаў Ордэн сьвятога Станіслава, у 1785 — Ордэн Белага арла.

Падчас паўстаньня 1794 генэральны камісар правіянту й фуражу з рангам генэрал-маёра. Арганізоўваў забесьпячэньне й узбраеньне войска, фактычна быў галоўным кватармайстрам войска. Пазьней узначаліў Генэральны Камісарыят, створаны 6 верасьня 1794 Касьцюшкам для кантролю забесьпячэньня ўсіх дывізіяў, раскватараваных пад Варшавай.

Быў жанаты з Крыстынай з князёў Сангушкаў, маршалкаўнай вялікай літоўскай. Зь ёй меў трое дачок і два сыны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

H. P. Kosk, Generalicja polska t. 1, wyd. Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków