Францішак Вярэнька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Франці́шак Леапо́льдавіч Вярэ́нька (15 сакавіка 1862, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер Вушацкі раён Віцебскай вобласьці — 4 сакавіка 1892) — беларускі краязнавец і археоляг.

У 1881 скончыў Менскую гімназію, у 1887 — Варшаўскі ўнівэрсыітэт. У 1886 за навуковую працу па народнай мэдыцыне ўзнагароджаны Залатым мэдалём.

У ваколіцах вёсцы Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку і каля 50 курганавых групаў раньне-фэадальнага часу, раскапаў 36 курганоў. Рукапісы працаў «Курганы ў Пуцілкавічах (1887—1892)», «Курганы і два дагістарычныя пасяленьні ў Пуцілкавічах», археальгічныя мапы і частка рэчаў раскопак зьберагаюцца ў Кракаўскім археалягічным музэі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.