Францішак Далмат-Ісайкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Далмат-Ісайкоўскі
9-ы пісар скарбовы літоўскі
10 сакавіка 1623 — 15 сьнежня 1640
ПапярэднікЯн Далмат-Ісайкоўскі
НаступнікГабрыэль Караль Кімбар
3-і смаленскі біскуп
14 лютага 1650 — 1654
ПапярэднікПётар Парчэўскі
НаступнікГеранім Уладыслаў Сангушка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1599
Памёр 31 траўня 1654
Род Далматы-Ісайкоўскія
Бацькі Ян Дзьмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Франці́шак Далма́т-Ісайкоўскі (1599-31 траўня 1654) — рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх, сын Яна Дзьмітрыевіча Далмата-Ісайкоўскага.

Канонік віленскі ад 1625, сакратар караля Ўладзіслава Вазы, пісар скарбовы прыходавы ВКЛ у 16271640, кусташ віленскі й пробашч трабскі ад 1632, пробашч гарадзенскі ад 1633. У 1634 заснаваў у вёсцы Сьвіслач (цяпер Літвінкі) каля Гародні драўляны касьцёл езуітаў. Рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 16411649. Пробашч троцкі, геранёнскі й віленскі ад 1643. Біскуп смаленскі ад 14 лютага 1650[1], уцёк са Смаленску перад надыходам расейскіх войскаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»